Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Паэтычная ісціна адлюстроўвала настрой удзельнікаў літаратурнага свята “Лунінская восень”

5  Декабря 2017 г.  в 09:49 : Разное: обо всём понемногу

Школа ў сяле, што дало назву гораду, гасцінна сустракала шматлікіх гасцей. Гэта былі прадстаўнікі шэрагу ўстаноў адукацыі, якія паспяхова выступілі ў творчым конкурсе. Юбілярам сёлетняга года юныя паэты прысвяцілі свае спробы пяра – і лепшыя вершы былі адзначаны дыпломамі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. Узнагароды ўручыла метадыст раа Надзея Кацуба. Вучні і настаўнікі сталі ўдзельнікамі традыцыйнага свята ў Лунінскай СШ. Аб вялікай падрыхтоўчай рабоце сведчылі і мастацкае афармленне школы (ад вестыбюлю да залы), і ўсхваляванасць юных і дарослых гаспадароў. Мясцовыя дзеці, узначальваемыя “Каралевай восені-2017”, сустракалі гасцей спевамі і танцамі, духмяным караваем, а галоўнае – сардэчнымі пачуццямі. Шчырасць прасякала і кароткі экскурс у папярэднія літаратурныя сустрэчы, і паэтычную эстафету ў знаёмстве са школьным краязнаўчым кутком, выставамі кніг і мастацкіх вырабаў.

Паэтычная ісціна адлюстроўвала настрой удзельнікаў літаратурнага свята “Лунінская восень”

Шчымлівая нота памяці аб ініцыятары “Лунінскай восені” – Мікалаі Елянеўскім (1948-2013) – суправаджала ўсіх прысутных ад уваходу ў школу, дзе ўсталявана мемарыяльная дошка, да актавай залы, дзе ўдава пісьменніка дзякавала калектыву за ўвекавечанне імя заўчасна пайшоўшага мужа...

Як падарункі для творчых вучняў і настаўнікаў гучалі выступленні вядомых літаратараў – Анатоля Крэйдзіча, Андрэя Мазько, Марыі Кобец. Галоўны рэдактар “Лунінецкіх навін” Таццяна Вайцяхоўская запэўніла, што на раённым узроўні падтрымае намаганні калектыву па прысваенню школе імя Мікалая Елянеўскага.

Паэтычная ісціна адлюстроўвала настрой удзельнікаў літаратурнага свята “Лунінская восень”

Натхнёнасць вершамі і ўспамінамі, асаблівая духоўная атмасфера праграмы прымусіла заўважыць, што сустрэча адбывалася ў дзень, калі ў праваслаўных храмах маліліся памяці свяціцеля Філарэта, мітрапаліта Маскоўскага. Гэта імя непарыўна звязана с Аляксандрам Пушкіным. 26-гадовым, расчараваўшыся ў жыцці, паэт напісаў:

Дар напрасный, дар случайный,

Жизнь, зачем ты мне дана?..

Пессімізм творцы не пакінуў абыякавым высокую духоўную асобу. У тым жа часопісе ён даў публічны адказ паэту:

Не напрасно, не случайно

Жизнь от Бога нам дана…

Паэтычная ісціна адлюстроўвала настрой удзельнікаў літаратурнага свята “Лунінская восень”

Удзячнасць Філарэту, мітрапаліту Маскоўскаму, за настаўленне на сапраўдны шлях паэт выказаў таксама геніяльна, як і многія іншыя ісціны:

Твоим огнем душа согрета

Отвергла мрак земных сует…

За наступныя 10 год Аляксандр Пушкін напісаў самыя значныя свае творы, за што і ўганараваны тытулам “наша ўсё” ў рускай літаратуры.

Удзельнікам літаратурнага свята хацелася пажадаць такіх жа духоўных настаўнікаў. Для кожнага гэта могуць быць не толькі родныя ці педагогі. Ёсць асветнікі – Францыск Скарына, якога ўшаноўвалі з нагоды 500-годдзя нацыянальнага кнігадрукавання; ёсць класікі беларускай літаратуры – Янка Купала і Якуб Колас, 135-годдзе якіх адзначалі сёлета; ёсць сучасныя пісьменнікі. Святочныя ўражанні няхай увасобяцца ў новыя творы, што, магчыма, прагучаць на “Лунінскай восені-2018” – запрашэнне на сустрэчу ўдзельнікі цяперашняй ужо атрымалі...

Таццяна КАНАПАЦКАЯ
Фота – Анатоль КРЭЙДЗІЧ