Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца»

21  Мая 2010 г.  в 19:44 : Брестская область

Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца»Каталіцкія могілкі, што знаходзяцца паміж вёскамі Лыскава і Барысікі, хаця і не ўнесены ў звод помнікаў гісторыі, па праву могуць такой каштоўнасцю з’яўляцца. Сярод сучасных выдзяляюцца заімшэлыя ад часу надмагільныя пліты, на якіх высечаны імёны прадстаўнікоў знакамітых радоў: тут пахаваны графіня Кацярына Горн, народжаная княжна Валконская, генералы артылерыі «wojsk rossyjskich» Томаш Казяроўскі і Ян Двярніцкі…

Аднак цікаўнасць у вандалаў выклікала мармуровая пліта з надпісам «STANISLAW JOZEF DANIEL, JENERAL BYCHOWIEC».

— Пасля Радаўніцы мясцовыя жыхары знайшлі магілу знакамітага генерала Станіслава Быхаўца ўскрытай, — расказвае старшыня Зеляневіцкага сельвыканкама А.В.Лагач.

Напэўна, цікаўнасць да гэтага склепа ў так званых «чорных капацеляў» выклікала тое, што род Быхаўцаў непарыўна звязаны са знакамітай «Хронікай Быхаўца» — крыніцай звестак па гісторыі Вялікага княства Літоўскага да 1506 года. Паводле гістарычных дакументаў, бацька Станіслава быў захавальнікам рукапісных хронік, створаных у ХVІ стагоддзі. Да таго ж, Быхаўцы былі ўладальнікамі маёнткаў у Магілёўцах, даволі заможнымі на той час людзьмі.

Ссунуць з месца цяжкую мармуровую пліту зламыснікам аказалася не пад сілу, і, каб трапіць у фамільны склеп, яны вынялі некалькі цаглін збоку. Дакладна невядома, ці знайшлі што каштоўнае раскрадальнікі склепа, пашкодзіўшы металічную труну.

Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца»

Дарэчы, нескладана заўважыць, што невядомыя пакінулі свае сляды і каля іншых пахаванняў ХІХ стагоддзя.
— Для знаўцаў нескладана высветліць, ці ёсць пад плітой склеп, — дзеліцца сваімі развагамі Антаніна Васільеўна.— Але наўрад ці глуміцца над магіламі, каб пажывіцца такім чынам, маглі мясцовыя жыхары.

Сёння мясцовая ўлада плануе добраўпарадкаваць могілкі, на якія падрыхтаваны дакументы на атрыманне імі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. А, між іншым, у гэтых мясцінах ёсць яшчэ не менш значныя аб’-екты: рэшткі каралеўскага замка ХV — XVIII стагоддзяў і манастыра місіянераў ХVІІІ стагоддзя, касцёл ХІХ стагоддзя, на тэрыторыі якога знаходзіцца магіла Францішка Карпінскага — польскага паэта і драматурга, пачынальніка польскага сентыменталізму.

Марына Ахрамовіч, Аляксандр Мелеш (фота). 

Источник информации: http://www.budni.by/