Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Пружанскім раёне вызначаны 6 вадаёмаў для купання

17  Мая 2010 г.  в 15:37 : Брестская область

Раённыя будні
Рашэннем райвыканкама сёлета вызначаны наступныя зоны летняга адпачынку ў раёне: гарадское возера па вуліцы Пушкіна ў Пружанах, возера Паперня, возера Гута, возера Руднікі, вадаём абласной псіхіятрычнай бальніцы "Магілёўцы", вадаём вёскі Лінова.

За кожным з іх замацаваны арганізацыі (КУВП "Камунальнік", санаторый "Ружанскі", ДЛГУ "Пружанскі лясгас", ДУВП "Пружанскае ПМС", абласная псіхіятрычная бальніца "Магілёўцы", Ліноўскі сельвыканкам), якія павінны абсталяваць месцы для купання і масавага адпачынку насельніцтва. Таксама павінны быць прызначаны адказныя асобы за выратаванне людзей і праведзена даследаванне дна акваторый пляжаў спецыялістамі вадалазна-выратавальнай службы. Зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы вадаёмаў да купальнага сезона.

Пассельвыканкам неабходна да пачатку купальнага сезона вызначыцца з зонамі адпачынку насельніцтва каля вадаёмаў і забяспечыць выкананне правілаў аховы жыцця людзей. Неабходна ажыццяўляць таксама кантроль на вадаёмах, дзе ажыццяўляецца неарганізаванае купанне насельніцтва.
Хочацца звярнуцца да ўсіх адказных асоб і арганізацый. Час ляціць вельмі хутка. Давайце зробім усё магчымае, каб адпачынак на вадаёмах быў бяспечным і прыносіў задавальненне людзям.
Раённы савет таварыства выратавання на водах.
 

Источник информации: http://www.budni.by/