Інтэлектуальны велапрабег. Акцыя «Лета з добрай кнігай» у палескай глыбінцы

23  Июня 2017 г.  в 10:07 : Разное: обо всём понемногу

У рамках рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай» 21 чэрвеня ў Мачульскай базавай школе, што знаходзіцца ў Столінскім раёне, адбылася цікавая сустрэча настаўнікаў і вучняў Давыд-Гарадоцкай СШ №2 з паэтэсай Галінай Бабарыка. Кожны год вучні з настаўнікамі ўдзельнічаюць у велапрабегах. Сустрэчы з паэтэсай праводзіліся і раней, але цяпер новае пакаленне «гарадчукоў» прыехала на мерапрыемства.

Інтэлектуальны велапрабег. Акцыя «Лета з добрай кнігай» у палескай глыбінцы

Напачатку настаўнік гісторыі з Давыд-Гарадка Генадзь Басавец прадставіў паэтэсу. Галіна Бабарыка пазнаёміла прысутных з выдадзенымі асабістымі і калектыўнымі зборнікамі, расказала аб перамогах у паэтычных конкурсах, прачытала вершы з апошняй кнігі «Дарога ў восень». Паэтэса расказала як прыйшла ў літаратуру, што рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў Беларусі ёй даў Уладзімір Карызна, паэт-класік, адзін са стваральнікаў беларускага гімна, чым яна вельмі ганарыцца.

Інтэлектуальны велапрабег. Акцыя «Лета з добрай кнігай» у палескай глыбінцы

Сустрэча адбылася напярэдадні 22 чэрвеня, таму найперш гучалі пранікнённыя  вершы на ваенную тэму, верш-пажаданне «Наказ маці». Ярка і вобразна гучалі вершы з цыклу пейзажнай лірыкі пра восень – любімую пару года паэтэсы. Для таго, каб удзельнікі велапрабегу даведаліся пра гісторыю яе роднай вёскі, Галіна Бабарыка зачытала вершы «Мачуль» і «Моўства – рэчанька мая».

Аўтарка піша не толькі вершы, але і кароткія апавяданні, выступае ў ролі журналіста, любіць пісаць пра людзей, пра розныя цікавыя падзеі. На такіх сустрэчах Галіна Бабарыка звычайна чытае некалькі сваіх гумарыстычных апавяданняў, напісаных на мясцовым матэрыяле. Моладзь з цікавасцю слухала, разглядала кнігі.

Зацікаўленыя вучні задавалі многа пытанняў пра творчыя планы, любімыя вершы. Прасілі прачытаць творы, напісаныя ў дзяцінстве.

Генадзь Басавец спытаў пра сяброўства, знаёмства з «гарадчукамі»-землякамі Георгіем Марчуком і Леанідам Дранько-Майсюком, якія дарэчы заканчвалі СШ №2 Давыд-Гарадка. Паэтэса расказала пра сустрэчы, сувязь па тэлефоне і на Фэйсбуку з вядомымі літаратарамі-выхадцамі са Століншчыны. Ды распавяла пра сяброўства з Вольгай Шпакевіч,якая таксама родам з гэтай мясцовасці.

На развітанне на ганку школы быў зроблены памятны фотаздымак. Школьнікі і настаўнікі выказалі шмат цёплых слоў-пажаданняў у адрас паэтэсы.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч