Сатыра і гумар жанр у літаратуры штучны... Паўцарства за усмешку

21  Февраля 2017 г.  в 12:05 : Разное: обо всём понемногу

Сатыра і гумар жанр у літаратуры штучны. Каб працаваць у ім, трэба самаму аўтару не толькі валодаць пачуццём гумару, быць назіральным і ўважлівым, але яшчэ і так умела валодаць словам і мовай, каб перадаць свае назіранні, адносіны, мараль чытачу. У Брэсцкім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі ёсць такі аўтар. Віктар Рэчыц з Івацэвіч. Вечарына з нагоды 70-годдзя паэта адбылася ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна.

Сатыра  і гумар жанр у літаратуры штучны... Паўцарства за усмешку

Віктар Трафімавіч закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута. Сорак гадоў ён аддаў  журналістыцы. Пры рэдакцыі раённай газеты стварыў літаратурнае аб’яднанне “Узлёт”, неаднойчы прымаў удзел у рэспубліканскіх семінарах навуковай і творчай моладдзі, у семінары сатырыкаў і гумарыстаў у Магілёве. Пісьменнік даўно сябруе з часопісам “Вожык”. У 2012 годзе ён – пераможца літаратурнага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю адзінага джяржаўнага выдання сатыры і гумару.

Сатыра  і гумар жанр у літаратуры штучны... Паўцарства за усмешку

Віктар Рэчыц – аўтар шасці гумарыстычных кніг, апошняя з каторых «Паўцарства за ўсмех” выйшла ў 2016г. Вершы, байкі, гумарэскі, эпіграмы ўвайшлі ў кнігу. Аўтар не прыніжае годнасці чалавека, але, у той жа час, ён бязлітасны ў дачыненні да нячыстых на руку людзей. Пры дапамозе мастацкага слова пісьменнік змагаецца з махлярамі, хапугамі, злодзеямі, аматарамі чужой славы. Сам паэт прызнаецца, што на працягу ўсяго жыцця яго цікавіць сфера чалавечых узаемаадносін з іх непрадказальнасцю, нечаканасцю хадоў і паваротаў.

Павіншаваць юбіляра сабраліся калегі па пяры, бібліятэкары і прыхільнікі яго творчасці. Пісьменнік Аляксандр Ваўковіч падкрэсліў, што Віктар Рэчыц паэт народны, бо сюжэты ўсіх яго твораў узяты менавіта з народнага жыцця. Гэта творца добрага настрою і ласкавай усмешкі. Ён назваў Віктара Трафімавіча паэтам сістэмным, бо ён усё жыццё верны аднаму жанру – сатыры і гумару.

Вядучая сустрэчы, паэтэса Любоў Красеўская, адзначыла, што нягледзячы на свой талент, паэт-гумарыст вельмі сціплы чалавек.

Да віншаванняў таксама далучыліся студэнцкі сябра, вядомы дзіцячы пісьменнік Расціслаў Бензярук, журналіст Георгій Тамашэвіч, пісьменнік-публіцыст Аляксандр Юдзіцкі.

Музычны падарунак для творцы падрыхтавала салістка ўзорнай вакальнай студыі “Алиса” Алена Дзенісенка (кіраўнік Н.М.Сарокіна) “Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”, у выкананні якой прагучалі беларускія песні.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Хвалюючым момантам стала ўручэнне таленавітаму творцу медаля “За вялікі ўклад у літаратуру”. Узнагарода, безумоўна, ганаровая и заслужаная.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч

Фотаздымкі: Клімовіч Ірына Яўгеньеўна, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу
ГУК «Брэсцкая ЦГБ імя А.С. Пушкіна»