Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Два парня в Малорите защитили женщину от хулигана с ножом

4  Января 2017 г.  в 12:16 : Разное: обо всём понемногу

Навучэнец дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Канстанцін Курашэвіч справядліва лічыць, што ў жыцці заўсёды ёсць месца не толькі подзвігу, але і добрым учынкам

Два парня в Малорите защитили женщину от хулигана с ножом

Навучэнец дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Канстанцін Курашэвіч ужо знаёмы чытачам нашай газеты. Так, так, гэта ён, Канстанцін Курашэвіч, сёлета ў лістападзе ў міжгароднім аўтобусе знайшоў партманэ з дакументамі, уладальнікам якіх аказаўся студэнт адной з мінскіх вышэйшых навучальных устаноў ураджэнец Туркменістана Мердан Халлыеў. Канстанцін разам са сваім старэйшым таварышам майстрам вытворчага навучання Васілём Шалашовым адшукалі Мердана і перадалі дакументы, за якімі ён прыехаў у Маларыту.

Не менш прыстойны ўчынак здзейсніў Канстанцін не так даўно разам са сваім сябрам Арцёмам Карнелюком. Праўда, на гэты раз сітуацыя была, можна сказаць, экстрэмальнай. Канстанціну і Арцёму, а яны – члены маладзёжнага атрада аховы правапарадку – давялося абараняць педагога-псіхолага, з якой меў намер расправіцца пры дапамозе халоднай зброі хуліган, адзін з навучэнцаў ліцэя. Дзякуючы рашучасці і смеласці памочнікаў міліцыі, бяду ўдалося папярэдзіць.

- Косця, напэўна, страшна было ісці ў бой з раз’юшаным хуліганам?

- Калі скажу, што не, па­крыўлю душою. Страшна! Гэта быў першы выпадак у маім жыцці, калі на мяне кінуліся з нажом.

- Відавочцы гэтага надзвычайнага здарэння кажуць, што ты абараняўся вельмі ўмела.

- Калі б не нож у руках зламысніка, нам з Арцёмам хутка ўдалося б яго спыніць. А так крыху баяліся – узброены ўсё ж. І дзеянні яго былі непрадказальныя. Дапамагло тое, што мы валодалі некаторымі спецыяльнымі прыёмамі, якія і вымушаны былі прымяніць. Акрамя таго, зламыснік дакладна выконваў усе мае каманды. Дзякуючы гэтаму і нож з яго рук удалося вырваць.

- Канстанцін, ты ж ры­зыкаваў сваім жыццём…

- Рызыкаваў…Але мы з Арцёмам добра ўсведамлялі, што павінны абараніць ад бяды жанчыну.

* * *

На ўрачыстую лінейку, дзе ўручалі граматы лепшым навучэнцам, што вызначыліся ў розных конкурсах, у дзяр­жаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці ў той дзень прыйшоў і намеснік начальніка райаддзела міліцыі Дзяніс Лебедзеў. Місія ў яго была вельмі і вельмі прыемная: уручыць падзякі і грашовыя прэміі навучэнцам 283-й групы Канстанціну Курашэвічу і Арцёму Карнелюку, членам маладзёжнага атрада аховы правапарадку, якія вызначаюцца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, дапамагаюць супрацоўнікам міліцыі ў абароне законных правоў і інтарэсаў грамадзян, умела дзейнічаюць пры затрыманні правапа­ру­шальнікаў.

Самі Канстанцін і Арцём прызналіся, што ім прыемна супрацоўнічаць з міліцыяй, гэтак жа, як і яе супрацоўнікі, дапамагаць грамадзянам, калі тыя аказваюцца ў бядзе.

Источник: Голас часу
Автор: Ирына Касцевіч