“Молодёжная весна 2010” ворвалась в Пружаны яркой вспышкой

23  Марта 2010 г.  в 13:21 : Брестская область

“Молодёжная весна 2010” ворвалась в Пружаны яркой вспышкойФестываль маладзёжнай культуры арганізаваны адміністрацыяй і наведвальнікамі сайта pruzhany.net і райкамам БРСМ прайшоў на “Ура!”. Вялікая зала Палаца Культуры не толькі не пуставала, але і шумела, звонка апладзіравала, гучна крычала, падпявала і прытанцоўвала.

Юнакі і дзяўчаты на чале са стваральнікам сайта Андрэем Краўчуком, здолелі запрасіць на ўдзел у фэсце 2 дзесяткі каманд. На пружанскай сцэне ў нядзелю выступалі і госці з Брэста і Івацэвіч.

Адкрывалі мерапрыемства рокеры. Менавіта з намінацыі  “The Best in Rock” пачалася конкурсная праграма «Маладзёжнай вясны 2010». За права быць лепшымі спрачаліся брэсцкія гурты “Корпус 7”, “Forgotten by Gods”, “Whiskey way ”, гурт з Івацэвіч “Romb” і вядомыя публіцы пружанцы “Leta”. Усе гурты маладыя: і па ўзросту выканаўцаў, і па часу існавання. Адметна, што з 5 калектываў 2 спяваюць выключна на беларускай мове (“Romb” і “Leta”). Жывое гучанне, майстэрства музыкантаў і артыстызм выканаўцаў – усё было ацэнена гледачамі на 5 балаў. Гатычны гурт “Fogotten by Gods”, як і было абяцана, здзівіў сваім шоу: стыльныя нарады, моцны вакал салісткі і барацьба крыжакоў на старажытнай зброі завялі залу. Але па выніках глядацкага галасавання брастаўчане сталі другімі. Першае места, як і чакалася, атрымалі любімцы пружанскай моладзі – гурт “Leta”.
Трэцяй стала самая пазітыўная рок-каманда “Корпус 7”.“Молодёжная весна 2010” ворвалась в Пружаны яркой вспышкой

На змену рокерам выйшлі рэперы. MC EM1L’, MC ZhekaN, MC B1ONE і гурт “Danger” чыталі рэп аб тым, як яны любяць чытаць рэп. Гледачы аддалі перамогу самаму раскаванаму ўдзельніку MC EM1L’ (Сяргей Леаненка).

Паспеўшая засумаваць зала бурнымі апладысментамі сустракала наступных канкурсантаў. Брэйк танцавалі два гурты – знакамітыя ўжо на Пружаншчыне B-Style і маладая каманда са Слабудкі Crazy. І на гэты раз перамагчы дапамагло вядомае імя – першае месца за B-Style. Але многім спадабалася праграма Crazy, яны выступалі менавіта як каманда, а зладжаны групавы танец больш відовішчны, чым нават вельмі майстэрскі адзіночны.

Апошняя намінацыя “Тэктонік – стыльны танец” аказалася самай чакаемай. Гэта модна, гэта на слыху, гэта хочацца пераймаць! На суд гледачоў свае танцы вынеслі тры каманды – Winners, Style i SMDB team. Не магу не адзначыць, што ўсе тры каманды танцавалі прыкладна на адным узроўні. Але ў Style была важкая перавага – абаяльна дзяўчына Ганна Праснухіна. Думаецца, яе ўсмешкам і былі аддадзены глядацкія галасы і апладысменты. Перамога засталася за Style, нягледзячы на задавальненне Winners, якія перакрэслілі ўсе станоўчыя ўражанні ад свайго выступлення некалькімі хамскімі выхадкамі.

“Молодёжная весна 2010” ворвалась в Пружаны яркой вспышкойТым не менш, фестываль сапраўды атрымаўся! Наша адзнака – выдатна. Усе мэты дасягнуты – зала была поўнай, актыўнай, выступленні яркімі і запамянальнымі. Не пабаюся сказаць, што фестываль “Маладзёжная вясна 2010” – арганізаваны моладдзю і для моладзі – новая старонка ў культурнай гісторыі горада.

Асобна хочацца выразіць падзяку вядучым. Андрэй Краўчук, Дар’я Луцкевіч і Інга Воран прафесійна правялі мерапрыемства. Дзякуй за выдатны гук – Эўгеніусу Валанчусу. І, зразумела, што фестываль не атрымаўся, калі б смелыя маладзёжныя ідэі не падтрымалі першы сакратар райкама БРСМ Таццяна Дзядзюн і дырэктар Палаца культуры Васіль Курачынскі.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Кавальчук (фота).

«Молодёжная весна 2010″. The Best in Rock.

Источник информации: http://www.budni.by