Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Стартаваў чарговы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік года"

7  Декабря 2016 г.  в 23:58 : Разное: обо всём понемногу

7 снежня 2016 г. ва ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна стартаваў чарговы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”.

Стартаваў чарговы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік года"

Для большасці педагогаў конкурс прафесійнага майстэрства ‒ сродак самавыяўлення, форма самапрэзентацыі, пляцоўка для дэманстрацыі ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі, агульнай культуры, творчага і кар’ернага росту.

Першым удзельнікам конкурсу стала настаўніца англійскай мовы ДУА “Сярэдняя школа №26 г.Брэста” Сталева Таццяна Фёдараўна. Цікавая прэзентацыя творчай педагагічнай дзейнасці прадстаўлена ў незвычайнай форме і атмасферы з удзелам адміністрацыі, вучняў і калег. Асоба настаўніцы шматгранная,  кола захапленняў уразіла членаў журы. Яна цікавы суразмоўца, надзейны сябар, выдатны класны кіраўнік, падарожнік, маці і проста абаяльная жанчына.

Стартаваў чарговы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік года"

На высокім узроўні прайшоў урок у Х “А” класе па тэме “Навуковыя дасягненні сучаснага свету”. Усе віды маўленчай дзейнасці, рэалізацыя міжпрадметных сувязяў (хімія, фізіка, біялогія), інтэрактыўныя метады і прыёмы, рэалізацыя  кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні замежнай мове ‒ усё гэта садзейнічала выхаванню полікультурнай асобы вучня.

У сваім эсэ “Вучыць дзяцей вучыцца” Таццяна Фёдараўна разважае над сакрэтамі прафесійнага майстэрства. Сутнасць педагагічнай творчасці заключаецца ў гармоніі чалавечых узаемаадносін. Яна педагог у трэцім пакаленні.

Стартаваў чарговы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік года"

Таццяна Фёдараўна дае слушныя парады ўсім удзельнікам конкурсу:

Тварыце! Верце! Здзіўляйце саміх сябе і тых, хто побач!

І памятайце, што ўдзел у конкурсе ‒ гэта аб’ектыўная ацэнка сваёй прафесійнай дзейнасці; абмен вопыту з калегамі; вопыт публічных выступленняў, адкрытых урокаў; і самае галоўнае ‒ наступны прафесійны ўзровень.