Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Радыё Рацыя чуваць і відаць на польска-беларускіх пераходах

1 18  Марта 2010 г.  в 18:31, показов: 2517
Разам з пашырэннем абсягу вяшчання трансгранічнага Радыё Рацыя на памежных польска-беларускіх пераходах з’явіліся і рэкламныя білборды беларускага незалежнага вяшчання.

На даездзе да пагранпераходаў Кузніца – Беластоцкая – Брузгі, Баброўнікі – Бераставіца, Полаўцы – Пяшчатка, Тэрэспаль – Брэст кідаюцца ў вочы вялікія рэкламы Радыё Рацыя з назвамі выбраных гарадоў, дзе можна нас слухаць.
Нагадаем, чуваць нас кругласутачна на частаце 98,1 FM, між іншым, у Гродне, Шчучыне, Лунне, Скідзелі, Ваўкавыску, Беластоку; і на частаце 99,2 FM – у Брэсце, Высокім, Камянцы, Тэрэспалі, Белай-Падляшскай, Сямятычах, а праз сайт www.racyja.com – па ўсім свеце.
Цяпер у абсягу вяшчання радыё пражывае блізка 2 мільёны слухачоў па абодвва бакі мяжы. Варта адзначыць, што зараз рэзка павялічваецца колькасць беларусаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу на машынах. Іх колькасць яшчэ павялічыцца, калі праз некалькі месяцаў пачне дзейнічаць дамова паміж Польшчай і Беларуссю аб малым памежным руху.
Рэкламная акцыя беларускаага трансгранічнага Радыё Рацыя будзе працягвацца на названых пагранпераходах цягам бліжэйшага года.

Радыё Рацыя чуваць і відаць на польска-беларускіх пераходах

Радыё Рацыя чуваць і відаць на польска-беларускіх пераходах

Источник информации: http://www.racyja.com




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Алег 2010-03-21 10:36
Мы Вас слухаем!!!
+1


Страницы: [1]