Брэсцкія пагранічнікі затрымалі пяцярых чачэнцаў у прыгранічнай зоне

15  Августа 2016 г.  в 17:15 : Разное: обо всём понемногу

12 жніўня ў Брэсцкім раёне паводле інфармацыі, атрыманай ад мясцовых жыхароў, брэсцкія пагранічнікі затрымалі пяцярых грамадзян Расійскай Федэрацыі, выхадцаў з Чачні. Замежныя грамадзяне парушылі пагранічны рэжым і правілы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Брэсцкія пагранічнікі затрымалі пяцярых чачэнцаў у прыгранічнай зоне

Мужчыны далі «звыклыя» тлумачэнні, што прыехалі на таксі для адпачынку на прыродзе, аб тым, што знаходзіліся ў пагранічнай зоне, нібыта не ведалі.

Пачаты адміністрацыйны працэс. Грамадзяне для далейшага разбору затрыманыя на тэрмін да 3-х сутак і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай пагранічнай групы.