Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Пытанне аб прадаэжэнні дыплома Савета Еэропы для Белавежскай пушчы будзе разгледжана э сакавіку

19  Февраля 2010 г.  в 19:43, показов: 2269 : Беловежская пуща

Пытанне аб прадаýжэнні дыплома Савета Еýропы (СЕ) для Белавежскай пушчы будзе разгледжана ý сакавіку ý Страсбургу. Пра гэта паведаміý намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнага парку "Белавежская пушча" па навукова-даследчай працы Васіль Арнольбік.

Дыплом СЕ — прэстыжную ýзнагароду, якой адзначаюць поспехі нацыянальных паркаý і запаведнікаý у сферы аховы прыроды — Белавежская пушча атрымала ý 1997 годзе.

У кастрычніку 2007 года беларускі бок павінен быý падаць экспертам СЕ план кіравання паркам на 10 гадоý, які з'яýляецца ýмовай працягу дзеяння дыплома, аднак да гэтага тэрміну дакумент падрыхтаваць не ýдалося. Беларускае МЗС накіравала камітэту СЕ па пытаннях захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці ліст, у якім тлумачыліся прычыны затрымкі з падрыхтоýкай плана, а таксама запэýнівалася, што прыродаахоýная і гаспадарчая дзейнасць у Белавежскай пушчы адпавядае патрабаванням і рэкамендацыям СЕ.

Камітэт узяý пад увагу гэтыя тлумачэнні і перанёс разгляд пытання на лістапад 2007 года, затым — на вясну 2008-га, на сакавік 2009-га і, нарэшце, на сакавік 2010 года.

Паводле слоý Арнольбіка, неаднаразовыя пераносы разгляду пытання тлумачацца вялікім аб'ёмам працы, якая спатрэбілася для падрыхтоýкі і ýкаранення плана беларускімі спецыялістамі. Еýрапейскім экспертам, са свайго боку, спатрэбілася шмат часу для ацэнкі гэтага дакумента.

Пытанне аб прадаýжэнні дыплома СЕ для беларускай часткі Белавежскай пушчы плануецца разгледзець 4—5 сакавіка на пасяджэнні экспертнай групы СЕ ý Страсбургу. Затым рашэнне экспертаý будзе абмяркоýваць бюро Венскай канвенцыі ý канцы сакавіка. Бюро падрыхтуе праект рашэння, які павінен быць ухвалены Камітэтам міністраý Савета Еýропы.

Намеснік гендырэктара Белавежскай пушчы спадзяецца на прадаýжэнне дыплома СЕ, таму што, паводле яго слоý, падрыхтаваны план кіравання прапаноýвае ýсебаковы аналіз экалагічных праблем у нацыянальным парку і шляхі іх вырашэння. Апрача прыродаахоýных мерапрыемстваý у ім прапісана задача развіцця экалагічнага турызму і пашырэння даследчай працы на тэрыторыі пушчы, паведамляе БелаПАН. 

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта