Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Гісторыя будынка тэатра. Брэст, вул. Леніна, 21

6 8  Июня 2016 г.  в 11:36, показов: 5084 : История города Бреста

Гісторыя фармірававання будынка тэатра пачалася з 1922 года, калі на тэрыторыі афіцэрскай калоніі на Новай Дзяльніцы Брэста-над-Бугам на сродкі Міністэрства Спраў Вайсковых Польшчы быў пабудаваны клуб “Swit” (“Досвітак”). Вялікі шэры будынак, які належыў кааператыву 82 пяхотнага палка, меў вялікую залу разлічаную на 398 месцаў, якая часта выкарыстоўвалася мясцовымі самадзейнымі тэатрамі і прафесійнымі гастралёрамі.

Гісторыя будынка тэатра. Брэст, вул. Леніна, 21

Клуб “Swit”, аб яким ідзе размова належыў 82-му пяхотнаму палку, які фарміраваўся ў cярэдзіне чэрвеня 1918 ў Сібіры з ваеннапалонных палякаў вайскоўцаў аўстрыйскай і нямецкай арміі, ваяроў рускай арміі і нашчадкаў высланікаў, мэтай якіх было вяртанне на Радзіму cа зброяй ў руках (вядома, што ў Самары сфарміраваны першая і другая роты пехоты, ў Бугуруслане – трэцяя, у Уфе – чацвертая, якія аб’ядналіся ў Уфе у І Батальён). 1 ліпеня ў Ўфе сфарміраваны “Першы Полк Стральцоў Польскіх імя Тадэвуша Касцюшкі”. Праз дзесяць дзён полк прыняў першы бой под вёскай Ахлебініна, пад камандаваннем Францішка Діндорф-Анковіча.

Гісторыя будынка тэатра. Брэст, вул. Леніна, 21

На працягу 1918-1920 гадоў полк у баях з “бальшавікамі” прайшоў шлях: Самара – Бугуруслан – Уфа – Бугульма – Навасібірск, Ачынск – Іркуцк. Шлях на радзіму рэшткаў 5 Сібірскай Дэвізіі пралег праз Харбін, Нагасакі, Ган-Конг, Сінгапур, Каломба, Адэн, Суэц, Гібралтар. 1 ліпеня 1920 полк прыбыў у Гданьск, і адразу быў быў уключаны ў ваенныя дзеянні супраць Чырванай Арміі ў Польшчы, Беларусі, Ўкрайне, Прыбалтыцы. Перамога Польшчы над Краінай Саветаў застала 18 кастрычніка 1920 года полк у Гродне. 5 (па другім звесткам – 4) кастрычніка 1921 полк пераведзены на пастаянае месца у Паўночны Гарадок Брэст-Літоўска, дзе знаходзіўся амаль 18 год, да выезду па мабілізаціі у сакавіку 1939 г. Пачатак вайны напаткаў полк ля Дзялошына ў вярхоўях Варты. З 2 верасня полк удзельнічаў ў абарончых баях. З 14 верасня абараняў крэпасць Модлін і участак паміж Буг-Нараў і Віслай. 29 верасня 1939 полк спыніў сваё існаванне. 82 пехотны полк не быў адроджаны ні ў межах Польскіх Узброенных сіл на Захадзе, ні ў Польскай Народнай Рэспубліцы.

Дарэчы, тут, у клубе “Swit” 24 лістапада 1928 года з ашаламляючым поспехам прайшла драма “Павел І” Д.С.Меражкоўскага, калектыва “Reduta” (засн. у 1919) Юльюша Астэрва – першай у Польшчы тэатральнай лабараторыі, з 1921 – тэатральнай школы. Але па большай частцы будынак выкарыстоўваўся ў якасці кінатэатра. Але з 01.11. 1932 быў зачынены і пасля рэканструкцыі працаваў амаль выключна ў якасці тэатра. Вядома, што толькі ў 1935-36 гадах у тэатры далі спектаклі на польскай і яўрэйскай мове 11 гастрольных калектываў. Сярод іншых: 06.03.1936 “Варшаўская опера” - “Тоска”, 5 спектакляў у кастрычніку 1935 і 8 у студзені 1936 – Валынскі тэатр імя Ю.Славацкага ў Луцку. 13 і 25.10.1935 Гастрольная тэатральная трупа М.Стакоўскага – хор Дана і інш. Акрамя таго ў спартыўнай зале ВП і ФП “Досвітка” праводзіліся гарнізонныя і міжгімназічныя спаборніцтвы па валейболе і баскетболе.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, 2 снежня 1939 года абком КПСС разгледзіў пытанне аб стварэнні ў Брэсце яўрэйскага і рускага тэатраў – кіраўнікоў вырашылі запрасіць з усходніх абласцей. Для рускага тэатра быў абраны будынак тэатра “Досвітак” рэканструкцыя якого была скончана напачатку 1940 года. Дырэктарам рускага драматычнага тэатра быў прызначаны Веньямін Сцяпанавіч Гольцбер, які прыехаў з горада Калініна, дзе займаў пасаду намесніка начальніка абласнога аддзела мастацтваў. Рускі драматычны тэатр пачаў фукцыянаванне з пачатку 1940. Труппа была ў асноўным сфарміравана з выпускнікоў Дзяржаўнага інстытута імя Луначарскага з майстэрні народнага артыста СССР М.Тарханава. Будаўніцтва вялося ў асноўным чырвонаармейцамі. Летам 1941 на фасадзе тэатра былі размешчаны бюсты Пушкіна, Гогаля, Талстога, перад тэатрам паставлены помнік І.В.Сталіну. За перыяд з 1939 па 21 чэрвеня 1941 г. тэатрам было адыграна 57 спектакляў перад 27-тысячнай аўдыторыяй гледачоў.

Пачатак вайны трупа тэатра сустрэла на гастролях у Пінску. У акупіраваным Брэст-Літоўску засталася частка трупы Віцебскага абласнога тэатра, хор Мінскай філармоніі і салісты балетнай трупы. Усе яны (92 чалавекі) пад час акупацыі працавалі ў тэатры і лічыліся ваеннапалоннымі. У кастрычніку 1943 г. частку з іх прымусова вывезлі ў Беласток. Па даносу здрадніка ў 1943 г. за ўдзел у антыфашысцкім падполі былі арыштаваны артысты А.Іваненка, М.Францаў, Д.Красоўскі і Ю.Свяценка.

1 кастрычніка 1944 г. была прынята пастанова СНК БСССР №656 аб стварэнні ў Брэсце Дзяржаўнага тэатра юнага гледача імя Крупскай. Для працы ў тэатры прыехалі выпускнікі Маскоўскага гарадского тэатральнага вучылішча, вучні народнага артыста РСФСР У.В.Гатоўцава, выхаваныя на традыцыях МХАТаўскай школы. Мастацкім кіраўніком тэатра стаў Мікалай Антонавіч Міцкевіч. Ад гэтай трупы і вядзе свой радавод сучасны калектыў тэатра. Да 1947 года, пакуль будынак тэатра знаходзіўся на аднаўленні спектаклі ставіліся ў будынку тэатральных майстэрань побач з тэатрам. У 1987 годзе тэатр прыйшоў у аварыйнае становішча і з 1989 да 1995 года знаходзіўся на рэканструкцыі. Рэканструкцыя тэатра выконвалася згодна праекта распрацаванага ў 1985-1987 гадах Ленінградскім філіялам інстытута “ГІПРаТэатр” Сёння 90-гадовы тэатр належыць ГУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі”.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Пасля апошняй рэканструкцыі будынак тэатра мае складаную ўраўнаважаную кампазіцыю рознавялікіх аб’ёмаў. Ад былога клуба “Досвітак” засталася толькі аўтэнтычная іанічная каланада паўратонды галоўнага ўваходу на якую абапіраецца суцэльны атык, ды частка першапачатковых сцен. Будынак помнік архітэктуры савецкага функцыяналізму з рысамі неакласіцызму.

Источник: Виртуальный Брест
Автор: Да друку падрыхтавау Юрый Макарчук
Виртуальный Брест



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


767_гость 2016-06-08 22:12
поляки как всегда круче всех.какой то полк пол земного шара прошёл.а как немцы сунулись,то сдулись через три дня,вояки.
+3

Джордж Веліколепный_гость 2016-06-09 10:17
Сообщение от 767_гость
поляки как всегда круче всех.какой то полк пол земного шара прошёл.а как немцы сунулись,то сдулись через три дня,вояки.


Объективности ради, за месяц, а не за три дня. Не самый плохой показатель в Европе в войне против Гитлера. При этом в войне с Польшей немцам помог СССР.
Нормальные поляки вояки, вспомните хотя бы советско-польскую войну 1919-20.
0

скорпион_гость 2016-06-08 18:10
Я помню шикарные ивы возле здания... Кому мешали?!
+10

цц_гость 2016-06-08 17:04
куда памятник дели ?
+2

de_гость 2016-06-09 12:26
Сообщение от цц_гость
куда памятник дели ?
А кто там изображен?

0

виктор 77_гость 2016-06-08 14:47
в 90-ом разбирал парапет в этом театре.
0


Страницы: [1]