Маленькімі крокамі – да вялікіх здзяйсненняў

19  Марта 2016 г.  в 10:52 : Разное: обо всём понемногу

18 сакавiка 2016 года ў будынку ДУА “Гімназіі № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Георгія Канстанцінавіча” адбылася сустрэча самых таленавітых вучняў Маскоўскага раёна г. Брэста з дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў, начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Алай Ульяніцкай, а таксама ваенным камісарам ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці, дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Яўгенам Станіслававічам Зайцавым.

Маленькімі крокамі – да вялікіх здзяйсненняў

Штогод вучні Маскоўскага раёна, пераможцы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадметам з годнасцю прадстаўляюць наш раён на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. У гэтым годзе пераможцамі сталі 33 вучні.

У гонар удзельнікаў заключнага этапугучалі цёплыя словы ўдзячнасці, вера ў перамогу, пажаданне добрых вынікаў.

Мерапрыества прадоўжылася канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі таленавітыя вучні Гімназіі № 6 г. Брэста.