Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Найлепшы “падарунак” для злодзея - легкадумных гаспадар

2  Февраля 2016 г.  в 12:29 : Брестская область

Найлепшы “падарунак” для злодзея - легкадумных гаспадарПра “дапамогу” зладзеям з боку легкадумных гаспадароў розных матэрыяльных каштоўнасцей мы расказвалі дзясяткі разоў

Вось яшчэ адзін выпадак. Жыхар адной з вёсак раёна на ўласным двары пакінуў на ноч легкавы аўтамабіль адкрытым, з ключамі і нават з дакументамі ў салоне. Паўтаруся, не закрытага аўто. Лепшага “падарунка” для злодзея і не знайсці. Калі раніцай гаспадар з жонкай выйшлі з дому, каб сесці ў аўто і ехаць на работу, то аслупянелі: машыны няма! Выклікалі міліцыю…

Легкавік, дзякуючы настойлівай рабоце супрацоўнікаў райаддзела міліцыі, знайшлі ў другой палове дня ў Івацэвічах, затрыманы і зламыснік, якім аказаўся 21-гадовы аднасяльчанін пацярпелага. Узбуджана крымінальная справа.

Падобнае злачынства зафіксавана яшчэ ў адной з вёсак раёна, праўда, у дадзеным выпадку зламысніку прыйшлося прыкласці пэўныя намаганні, каб прабрацца ў гараж, дзе стаяў ВАЗ-21099. Але доўга ў тую ноч яму катацца не давялося, бо гора-угоншчык не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет (здарылася гэта ўжо на тэрыторыі Баранавіцкага раёна). Як устаноўлена, дадзены ўгон здзейсніў… будучы зяць гаспадара ВАЗ-21099.

Таксама ўзбуджана крымінальная справа.

Устаноўлены і затрыманы тры жыхары Пінскага раёна, якія глыбокай ноччу праніклі ў сельмаг у вёсцы Коланск. Падзеі разгортваліся так: мужчыны адціснулі шклопакет рамы і прабраліся ў гандлёвую залу магазіна. Але ў гэты момант спрацавала сігналізацыя, якая выведзена на тэлефон аднаго з прадаўцоў сельмага. Жанчына занепакоілася, патэлефанавала па 102, накіравалася ноччу на сваё рабочае месца… Зладзеі ўжо паспелі добра затарыцца, пасля кінуліся наўцёкі, адзін з іх быў затрыманы, крыху пазней і астатнія.

На крадзяжах з гандлёвых кропак хацелася б спыніцца больш. У другой палове бягучага года зафіксаваны два факты, калі заезджыя групы зладзеяў – у першым выпадку з Пінска, у другім з Баранавічаў – паспяхова “абчысцілі” магазіны “Хозтовары” на вул. Клютко ў Івацэвічах, а таксама “Mart INN”. Зладзеі праходзілі ў магазіны з рукзакамі за спінаю; у магазіне гаспадарчых тавараў кралі інструмент (балгарка, бензапіла), у “Mart INN” – дарагія гарэлачныя вырабы. У кожным выпадку без асаблівых праблем пакідалі гандлёвую кропку з украдзеным таварам.

Знайсці зладзеяў аказалася няпроста: пасля прагляду відэаназірання супрацоўнікі міліцыі знялі адбіткі пальцаў, што пакінулі падазроныя людзі. Праглядзеўшы базу даных, мы ўпэўніліся: “сляды” належаць раней судзімым наркаманам з суседніх буйных гарадоў...

Няхай гэтыя гісторыі будуць напамінкам: сістэма відэаназірання не гарантуе захаванасці тавару; зламыснікі сярод белага дня без перашкод пакідалі гандлёвую кропку з украдзеным. А калі дзейнічаюць “залётныя гастралёры”, то выкрыць іх асабліва цяжка.

Источник: Івацэвіцкі веснік
Автор: Сяргей КОЦІК