Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

27 снежня беларускі гурт "Вурай" прэзентаваў берасцейцам свой новы альбом

28  Декабря 2015 г.  в 13:19 : Праздники, события, мероприятия

27 снежня 2015г. беларускі гурт "Вурай" прэзентаваў берасцейцам свой новы альбом. Ён складаецца з апрацоўкі фалклорных спеваў Палесся, якія музыкі збіралі пад час леташняй этнаграфічнай экспедыцыі. Апроч заходнепалескіх спеваў на творчай сустрэчы гучалі і іншыя вядомыя народныя матывы з розных перыядаў творчасці калектыву.

27 снежня беларускі гурт "Вурай" прэзентаваў берасцейцам свой новы альбом

Выступ у Культурным цэнтры "Грунтоўня" стаў для музыкаў першым у нашым горадзе. Між тым знайсці эмацыйны кантакт з берасцейцамі "Вураю" ўдалося амаль адразу. Публіка вельмі цёпла прыняла гасцей, падпявала, трымала рытм, задуменна сумавала пад спакойныя кампазіцыі і ледзьве не пайшла ў пляс пад Польку. Плясаць, на жаль, месца ўжо не хапала - і без таго невялікі зал КЦ быў запоўнены цалкам.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Музычная імпрэза стала кульмінацыяй Каляднага цыклу мерапрыемстваў, які ладзіўся актывістамі "Грунтоўні" цягам мінулага месяцу. Да гэтага ўсе ахвочыя мелі магчымасць наведаць майстар-класы па каляднаму рукадзеллю, дыскусіі на тэму традыцый продкаў і квэст-гульню.

Источник: Грунтоўня