В Пружанах пьяный мужчина с балкона стрелял по дорожным знакам, а попал в машину

30  Ноября 2015 г.  в 15:37 : Брестская область

стрелялЯк паведаміў старшы следчы РАСК С.С.Парфяновіч, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны пяць крымінальных спраў.

— На мінулым тыдні была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да раней неаднаразова судзімага жыхара горада за хуліганства. Падставай стаў зварот жыхаркі горада, якая паведаміла, што 23 лістапада на вуліцы Вашкевіча невядомы страляў па яе аўтамабілю.

Было ўстаноўлена, што мужчына, знаходзячыся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, вырашыў пастраляць па дарожных знаках з балкона пятага паверха. Але прамазаў і трапіў па едучай міма машыне.

Сума урону ацэнена ў тры з лішнім мільёнаў рублёў, а стралок прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па ч.1 арт.339 КК РБ (да трох гадоў пазбаўлення волі).

Источник: Раённыя будні