Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Выстава "Топ-7 цытатаў беларускіх класікаў" з наступнага тыдня з'явіцца ў КЦ Грунтоўня

24  Октября 2015 г.  в 15:02 : Разное: обо всём понемногу

Для тых, хто заходзіць у Культурны цэнтр рэдка, арганізатара зрабілі віртуальную прэзентацыю. Штодня, цягам тыдня на старонцы будзе з'яўляцца па адной цытаце нашых айчынных літаратараў.

Выстава "Топ-7 цытатаў беларускіх класікаў" з наступнага тыдня з

Пісменнікаў і самыя выбітныя іх выказванні прапаноўвалі і абіралі самі наведвальнікі Культурнага цэнтру пад час мерапрыемстваў "Літаратурных вакацый". У межах гэтага тэматычнага цыклу праводзіліся творчыя сустрэчы, двухдзённая вандроўка па месцах беларускіх класікаў і іх герояў, конкурсы ды віктарыны для моладзі.

"Мы хацелі паказаць беларускую літаратуру з іншага, чым сумныя школьныя ўрокі, боку. Наша класіка гэта велізаная і вельмі якасная ў культурным плане база, на падмурку якой можна ствараць цікавыя маладому пакаленню культурныя прадукты. Праз гульні, квэсты, экскурсійныя вандроўкі ў сяброўскай кампаніі можна распавесці пра айчынных пісменніікаў на шмат лепей." - Віктар Клімус, адзін з арганізатараў "Літаратурных вакацый". 

Выстава "Топ 7..." стане фінальным акордам літаратурнага цыклу. Яе ўрачыстае адкрыццё запланаванае на 29 кастрычніка. Песні на словы беларускіх паэтаў заспявае вядомы артыст і выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч. Пасля чаго 7 выяваў са словамі айчынных класікаў застануцца ўпрыгожваць прастору КЦ "Грунтоўня" і радаваць яе наведвальнікаў.