Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

8 кастрычніка ў госці на Грунтоўню завітала Анастасія Фяцісава

9  Октября 2015 г.  в 12:41 : Разное: обо всём понемногу

Імя гэтай таленавітай мастачкі вядомае не толькі аматарам жывапісу, але і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага гораду. Да яе пэнзля належыць цэлая серыя мастацкіх рэканструкцый архітэктурнай спадчыны гораду, макет сярэднявечнага Берасця, што зараз месціцца ў мастацкім музеі, рабіўся пад яе кіраўніцтвам.

8 кастрычніка ў госці на Грунтоўню завітала Анастасія Фяцісава

Зараз спадарыня Анастасія шмат працуе за мяжой. Але ніколі не мінае магчымасці вярнуцца на Радзіму і сустрэцца з аматарамі яе творчасці. Па словах мастачкі планы бліжэйшых гадоў таксама звязаныя з родным горадам - на 2017 год плануецца буйная выстава. Да яе спадарыня Анастасія плануе падрыхтаваць некалькі новых карцін, прысвечаных Берасцю.

8 кастрычніка ў госці на Грунтоўню завітала Анастасія Фяцісава

Ну а працы Анастасіі Фяцісавай мінулых гадоў зараз даступныя ўсім праз ролік "Таямніцы старадаўняга Берасця" і аднайменную серыю паштовак, якія былі выпушчаныя ініцыятывай "Грунт" у межах грамадскай кампаніі "Берасце старадаўняе" яшчэ летась. 

Сёлета свет пабачыў ужо другі наклад камплекту паштовак. Выдаўцам удалося палепшыць якасць адлічбаваных карцін, былі дапоўненыя тэктавыя апісанні архітэктурных помнікаў старога гораду.

8 кастрычніка ў госці на Грунтоўню завітала Анастасія Фяцісава 

Пад час па-хатняму ўтульнай размовы наведвальнікі Грунтоўні змаглі давецацца не толькі гісторыю працы над берасцейскай серыяй і планаў на будучыню. Шмат пытанняў тычылася і асабістага жыцця Спадарыні Анастасіі, яе ўражанняў ад працы ў іншых гарадах, адрознам і агульнам паміж Беларуссю і іншымі краінамі, дзе мастачцы даводзілася бываць ды шмат чаго іншага. Абмеркавалі таксама развіццё культурнага аблічча роднага гораду, памарылі пра рэальнае аднаўленне хоць малой частцы хараства Берасця сярэднявечнага. 

Гутарка цягнулася амаль дзве гадзіны і нікога не пакінула абыякавым. Шчыра дзякуем Анастасіі Фяцісавай і ўсім гасцям за насычаны і цікавы вечар!

Источник: Грунтоўня