Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Кнігу “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.” прэзентавалi ў Брэсце

22  Июня 2015 г.  в 11:08 : Разное: обо всём понемногу

Гісторыя краю на мяжы імперый: Заходняя Беларусь ў міжваенны перыяд. Трагедыі лёсаў, рашэнні чужых сталіцаў, няспраўджаныя мары летуценнікаў, кантрабандысты і фатаздымкі - маўклівыя сведкі ўжо амаль забытага часу...

Кнігу “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.” прэзентавалi ў Брэсце

Здавалася, гісторык Ігар Мельнікаў можа распавядаць і адказваць на пытанні берасцейцаў бясконца.

Кнігу “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.” прэзентавалi ў Брэсце

Больш за дзве гадзіны цягнулася сустрэча-прэзентацыя яго новай кнігі "Заходнебеларуская Атлантыда" ў КЦ "Грунтоўня". Дзесяткі шырока вядомых і унікальных фатаздымкаў з калекцыі аўтара пагружалі ў атмасферу таго трагічнага і супярэчлівага часу.

Кнігу “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.” прэзентавалi ў Брэсце

Тэмы артыкулаў змяняліся ад сусветнай палітыкі да асабістых лёсаў. І, па словах спадара Ігара, - мінімум інтэрпрытацый, толькі факты.

Кнігу “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.” прэзентавалi ў Брэсце

Урэшце прывезеных у Берасце кніг не хапіла ўсім жадаючым. За што аўтар выбачаецца і просіць замаўляць іх на сайце. Тым, хто на прэзентацыі пакінуй свае імёны, кнігі прыйдуць з аўтографам аўтара.

Кнігу “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.” прэзентавалi ў Брэсце

Ну а нам застаецца толькі падзякаваць Ігару Мельнікаву за сапраўды пазнавальны і цікавы вечар, і пажадаць плёну ў далейшай даследчыцкай працы.

Источник: Вконтакте