Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Вяскоўцы змагаюцца за Спораўскае возера

16  Мая 2015 г.  в 19:35 : Брестская область

Вяскоўцы змагаюцца за Спораўскае возераСкасаваць дамову з баранавіцкім бізнесоўцам пра арэнду возера Спораўскае. З такім патрабаваннем мясцовыя жыхары прыйшлі на сустрэчу з удзелам раённага і абласнога начальства, якая адбылася ў вёсцы Спорава.

Пад адпаведнай заявай да Берасцейскай абласной вертыкалі падпісалася больш за паўтысячы жыхароў. На сходзе прагучала шмат прэтэнзій і рэзкіх выказванняў ад людзей на адрас бізнесоўца Заблоцкага і мясцовага кіраўніцтва:

 - Нават пры Польшчы, як расказваюць людзі, пан так не абыходзіўся з народам. Не ведаю, хто яго сюды пусціў. Гэта не чалавек, гэта проста звер.

Вяскоўцы змагаюцца за Спораўскае возера

 - На месцы будаўніцтва катэджа была такая шыльда: “помнік археалогіі” і напісана, што будаўніцтва забаронена. А яму дазволілі.

 - На яго ўчастку ёсць калодзеж, але ён людзям нават вады не дае.

 - Колькі людзей ён падмануў у нашай вёсцы!

Намеснік старшыні Берасцейскай абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што дамову арэнды павінны скасаваць, паколькі груба парушаны інтарэсы мясцовага насельніцтва.

 - Калі не вытрымліваюцца інтарэсы мясцовага насельніцтва, то такая дамова павінна быць скасавана. Ён паспеў за 7 месяцаў ўвайсці з усімі ў канфлікт. Нават займаўся рукапрыкладствам.

Жыхары Спорава цвёрда заявілі, што скасавання арэнды будуць дамагацца на ўсіх узроўнях улады, за што і прагаласавалі на сходзе.