У берасцейскай культурніцкай пляцоўцы „Грунтоўня” танцамі, спевамі ды конкурсамі адзначылі Дзень Святога Патрыка. На імпрэзу сабраліся ўдзельнікі розных узростаў, а перадусім аматары кельцкай культуры і традыцый. Арганізатары ў сваю чаргу ўгледзелі паралелі з беларускімі каляндарнымі святамі.
Кажа Ірына Бурбліс: - Менавіта такога свята няма, але шмат гульняў і танцаў, і менавіта тое, як праходзіць гэтае свята, можна прывязаць да любога свята, напрыклад, да таго ж “Гукання вясны”, якое будзе ў нас 21-22 сакавіка.
Ждите загрузки ссылки для показа изображений!
Святы Патрык – заступнік Ірландыі, але прымеркаваная да яго Дня традыцыя святкавання выйшла далёка за межы „зялёнай выспы” і адзначаецца ва ўсім Свеце. На сёлетняй берасцейскай імпрэзе замест традыцыйнага шэсця вырашылі зладзіць вечарыну. Удзельнікаў чакалі падарункі, традыцыйныя ірландскія напоі, ежа, а таксама магчымасць прымерыць ірландскі кілт падчас конкурсаў.