Пінчане абаранілі традыцыйны Дзень горада

16  Марта 2015 г.  в 11:59 : Брестская область

Пінчане абаранілі традыцыйны Дзень горада

Пінчане абаранілі традыцыю святкавання Дня горада ў першыя выхадныя кастрычніка. Дэпутаты мясцовага Савета разгледзелі вынікі апытання гараджан і заўвагі актывістаў. 

Большасць пінчан не падтрымалі ініцыятыву ветэранаў, якія прапанавалі сумясціць Дзень вызвалення ад нацыстаў і Дзень горада. 

Краязнаўца Эдвард Злобін упэўнены, што ўсё вырашыла эканоміка, бо калі б прыслухаліся да ініцыятывы ветэранаў, то атрымалі б "мёртвае" свята: 

- У той час, калі студэнты ў горадзе ў асноўным адсутнічаюць, навучэнцы агульнаадукацыйных школ на канікулах, гэта пройдзе міма вялікага пласту людзей. Людзі ў адпачынку, у горадзе 14 ліпеня не вельмі многа людзей. Святкаваць Дзень горада пры адсутнасці гараджан - гэта глупства.

Грамадскія актывісты адзначаюць, што адмова ад ідэі ветэранаў ніякім чынам не азначае негатыўнае стаўленне да Дня вызвалення Пінска ад нацыстаў альбо ўвогуле да Перамогі.