Святочныя саламяныя птушачкі пасяліліся ў гарадскім парку

15  Марта 2015 г.  в 20:22 : Брест - культурная столица Беларуси

Адно з дрэваў ля эспазіцыі "Грунвальд" было ўпрыгожанае згодна сдарадаўнім традыцыям беларусаў.

Святочныя саламяныя птушачкі пасяліліся ў гарадскім парку

Нашы продкі праводзілі гэты абрад каб заклікаць сапраўдных птушак і вясну, якую тыя прынясуць на сваіх крылах з выраю. Гэта была частка святочнага цыклу "Гукання вясны", надзвычай багатага і унікальнага рытуальнага комплексу.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Традыцыйныя птушкі з саломкі былі вырабленыя аматарамі этна культуры ў КЦ Грунтоўня, за дапамогай народнага майстра і выкладчыцы БрДУ Марыны Ўладзіміраўны Марчук. За што ёй асобнае вялікi дзякуй! Мы шчыра верым, што сапраўдная вясна неўзабаве надыйдзе, а традыцыі нашых Дзядоў будуць жыць заўсёды.