Фота Берасьця, за царом і палякамі, зробленыя у 1900-м годзе

27  Декабря 2014 г.  в 18:10 : История города Бреста

Натрапіў у нэце на фоткі Берасьця, зробленыя падчас візіту Мікалая ІІ у крэпасьць у 1900-м годзе. У адрозненьні ад многіх іншых тут чоткая якасьць, плюс тое, што яны панарамныя. А, ну і акрамя гэтага яшчэ іншыя ёсьць фотакартачкі з польскіх часоў.

3

1. 1900 год. У верхнім левым куце - сынагога. Зараз на яе месцы стаіць кінатэатр "Беларусь". Зправа (элегантны рух рукой) вы можаце ўбачыць шырокую дарогу. Так-так, гэта цяперашняя Машэрава. Як бачым, на месцы ЦУМа усё згарэла. Там, дзе стаіць адзінокі драўляны домік, зараз стаянка перад ЦУМам.

Табло с фотографиями мест пожара ( а и б ) и вновь строящихся зданий ( в ) 4 мая 1895

2. 1900 год. А гэта скрыжаваньне Новага бульвару (вертыкальная вуліца, цяперашняя Гогаля) з пачаткам Думскай плошчы (зараз - плошча Свабоды). У правым верхнім куце бачна касьцёл. Поле, на якім пасуцца каровы - гэта супрацьлеглы бок вуліцы Леніна.
Вид жилых домов на Новом бульваре. 1900 - зправа касьцёл
Тое ж, толькі с паваротам камеры крыху лявей.
Вид жилых домов на Широкой улице. 1900
3. 1900 год. Гэта тая ж Гогаля, толькі з боку Леніна.
Вид жилых домов на Новом бульваре. 1900

4. 1900 год. Вуліца Паліцэйская (цяпер - Савецкая). Нешта ня відаць там фланіруюшчых шчогаляў. Бо ня была яна цэнтральна-прагулачнай. Для гэтага існаваў парк.
Вид жилых домов на Полицейской улице. 1900

5. 1900 год. Пішуць крыніцы, што гэта Шасэйная (цяперашняя Машэрава). Але нешта вельмі падобны будыначак стаіць на Пушкінскай. Хаця, можа і памыляюся.
Вид жилых домов на Шоссейной улице. 1900

6. Чыгуначны вакзал. На першым возе вазьніцы няма.
Вокзал
Той жа вакзал, іншы ракурс.
Вокзал2
Зноў вакзал. На пероне людзей ня густа.
Вокзал3
Зноў гэты вакзал. Любіць яго фатограф.
Вокзал4

Поезда на железнодорожных путях на станции; на втором плане - здание вокзала. 1900
7. Польскі час. вуліца Дамброўскага (зараз - Савецкая). Брукаванка, па ёй два пана на роварах ляцяць. За будынкамі можна разгледзець купалок Сьвята-Мікалаеўскай царквы - той, што каля аўтавакзалу.
Домбровская улица
8. Пешаходны пераход праз чыгуначныя шляхі. На заднім плане - будынк вакзалу. 
Железнодорожный виадук
9. Касьцёл. Там, дзе гэтыя дрымучыя зарасьці, зараз гімназія №1
касьцёл
Ён жа ў 1918 годзе. Амерыканская місія інспектуе польскі полк уланаў.
касьцёл_1918_амерыканская місія
10. А гэта магістрат на рагу сучасных Пушкінскай і Савецкая. Зараз там зубная паліклініка.
Магистрат
паліклініка_big

12. 1900 год. Думская плошча (зараз - плошча Свабоды). У тыя часы паважнае месца.
Общий вид Думской площади. 1900

13. Гэта скрыжаваньне з Маякоўскага. Удалечыні бачна царкву.
Общий вид
14. А гэта Пушкінская. Гарод у цэнтры горада. Калі не памыляюся на гэтым месцы (плюс-мінус 10 метраў) зараз кінатэатр "Мір".
Общий вид2
Тая ж Пушкінская з домікам з вежай, які бачны і на папярэднім фота.
Улица 3 мая_

15. Будынкі перад царквой - былая мужчынская гімназія, цяперашні корпус універа. Там філолагі, псіхолагі, педагогі вучацца.
Общий вид3
Ну і сама царква, Сьвята-Мікалаўская.
Церковь в Брест-Литовске

16. Польскія часы. Ратушная плошча.
Ратушная площадь
17. Цяперашняя Міцкевіча.
Свято-Николаевская церковь
18. Польская часы. Зыгмунтоўская (цяперашняя Карла Маркса). Зправа - дзіцячы садок №16. Там за Саветамі жыў Машэраў.
Сигизмундовская улица
19. Польскія часы. Тая ж Карла Маркса іншы адрэзак.
Сигизмундовская улица2

20. Польскія часы. Пушкінская. Як бачыце, тады кніжкі былі ў пачоце.

Улица 3 мая
21. Польскія часы. Казіно на вуліцы Пуласкага (цяпер - Леванеўскага). Зараз у будынку - офісы ФК "Дынама Брэст".
Улица Пулаского

Источник: pistonczyk.livejournal.com