У прасторы культурнага цэнтру Грунтоўня адбыўся Кірмаш ідэй

22  Декабря 2014 г.  в 15:19 : Музыка, кино, музеи, выставки

20 снежня ў прасторы культурнага цэнтру Грунтоўня адбыўся Кірмаш ідэй, які сабраў амаль два дзесяткі творчых і актыўных маладых людзей. Удзельнікі маглі падзяліцца сваімі задумамі, што на іх погляд было б цікава і карысна зрабіць і горадзе. А таксама знайсці аднадумцаў, атрымаць парады ад больш дасведчаных актывістаў, абмеркаваць моцныя і слабыя бакі сваіх планаў. 

У прасторы культурнага цэнтру Грунтоўня адбыўся Кірмаш ідэй

Віктар Клімус (адзін з арганізатараў Кірмашу ідэй):
 
"Так, сапраўды, шмат таго, з чым прыйшлі да нас на кірмаш ідэй удзельнікі, за адзін працоўны дзень з мараў і задумаў ператварылася ў рэальныя планы, прынамсі, ў іх накіды. Я ўпэўнены, што пры жаданні ініцыятараў усе яны могуць быць рэалізаваныя.
 
Са свайго боку мы гатовыя пасадзейнічаць шмат чым неабходным. Мы маем памяшканне, добра прыдатнае пад творчыя, культурныя, грамадскія мерапрыемствы, можам дапамагчы знайсці неабходнае абсталяванне.
 
У прасторы культурнага цэнтру Грунтоўня адбыўся Кірмаш ідэй
 
Для тых, каму не стае ведаў і досведу ў планаванні і рэалізацыі мерапрыемстваў, мы будзем ладзіць адмысловыя сустрэчы. Мы не хочам называць гэта "школай" ці "курсамі" - гэта будуць насамрэч сустрэчы за гарбатай ў нефармальнай абстаноўцы. Пад час гэтых сустрэчаў мы з удзельнікамі абмяркуем існуючыя практыкі планавання і праектавання, кіравання часам, схемы разліку рэсурсаў, аналіз навакольных умоваў і рызыкаў, падыходы ў вывучэнні запытаў аўдыторыі, прававыя аспекты дзейнасці - наогул, усё тое, што мэнэджэру, актывісту ў культурна-грамадскай сферы патрэбна дзеля таго, каб эфектыўна і якасна зладзіць задуманае мерапрыемства."
 
У прасторы культурнага цэнтру Грунтоўня адбыўся Кірмаш ідэй
 
Суботні кірмаш ідэй, па-сутнасці, і быў першым крокам да рэалізацыі задуманых мерапрыемстваў. Канкрэтныя абрысы часу, тэмы і фармату займелі 16 ідэй удзельнікаў. Яшчэ 5 прапановаў паступіла арганізатарам ад людзей, якія не змаглі асабіста прысутнічаць на кірмашы. Сярод задуманага: творчыя курсы для дзетак і іх бацькоў, вечары ў памяць вядомых асобаў, музычныя і рамесныя майстар-класы, акцыі ў абарону бяздомных жывёлаў, школа замежных моваў і шмат чаго іншага.