У садках Брэста прайшла серыя заняткаў «Беларуская хвілінка»

12  Декабря 2014 г.  в 12:12 : Праздники, события, мероприятия

У садках Брэста прайшла серыя заняткаў «Беларуская хвілінка». Мерапрыемства праходзіла ў стылі сярэднявечнага свята.

 Паводле задумцы, дзеці павінны былі апынуцца ў атмасферы беларускага сярэднявечча. Дзеткі даведаліся хто такі ваяр і як ён раней бавіў час. Хлопчыкі выбіралі сваю даму і разам удзельнічалі ў конкурсах. Дзеці малявалі замкі, даведаліся і запаміналі беларускія словы, рабілі кампліменты прыгожым дамам на беларускай мове. З дзецьмі былі праведзены розныя гульні, практыкаванні на запамінанне беларускіх слоў, конкурсы, а таксама майстар-класс па сярэднявечным танцам.

Адказваючы на пытанні ўдзельнікі атрымлівалі мэдалікі, якія пасля ўрачыста памянялі на беларускія дзіцячыя казкі.

Вось у такой незвычайнай форме была выклікана цікавасць дзяцей да беларускай мовы, з мэтай захаваня іх далейшай увагі да беларускай культуры. Дзеці зразумелі, што і на беларускай мове вабіць гадзіну таксама прыемна і карысна.