Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Пружанах усталявалі сэрца, на якое маладыя могуць мацаваць свае "замкі"

27  Ноября 2014 г.  в 11:37 : Брестская область

Арыгінальна вырашана хвалюючая праблема з навешваннем замкоў на мосціку каля зліцця Мухі і Вец: цяпер добрую традыцыю па ўмацаванні шлюбнага саюзу можна выканаць на ўваходзе ў гарадскі парк. Там устаноўлена незвычайная металічная канструкцыя ў выглядзе сэрца з надпісам "Каб дом быў люб ды моцны шлюб".

У Пружанах усталявалі сэрца, на якое маладыя могуць мацаваць свае "замкі"

Побач з прыступкамі да сэрца размешчана скарбонка з невялічкай адтулінай. Яна прызначана для ключоў. Падчас вяселля маладыя будуць больш удала выглядаць на фоне сэрца, чым на мосціку, які хутка можа ўпасці, як у Парыжы, пад вагай замкоў. Новы шлюбны атрыбут больш эстэтычны, а калі ён запоўніцца, то побач з'явіцца яшчэ адно сэрца, што пакладзе пачатак адметнай алеі шлюбаў горада.

Источник: Раённыя будні
Автор: Алег Сідарэнка