Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Актывісты выбраліся на добраўпарадкаваньне могілак

2  Ноября 2014 г.  в 20:27 : Праздники, события, мероприятия

На Дзяды грамадзкія актывісты Берасьця выбраліся на добраўпарадкаваньне Балахоўскіх могілак, што знаходзяцца ў паўночным раёне гораду.

Актывісты выбраліся на добраўпарадкаваньне могілак

Тут знаходзяцца пахаваньні жаўнераў войска генерала Булак-Балаховіча з 1920-х гадоў. На жаль, за савецкім часам большая частка могілак была зьнішчаная, забудаваная гаражамі, да сёньня ацалеў невялікі кавалак, але і ён патрабуе ўвагі неабыякавых людзей.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Уся тэрыторыя могілак была прыбаная ад сьмецьця. Каля ўваходу былі высаджаныя елкі, а ўздоўж агароджы паўстаў шэраг з канадскіх дубоў. Усяго на могілках з’явілася каля дваццаці дрэваў. Па сканчэньні талакі актывісты запалілі зьнічы ў памяць палеглых жаўнераў-беларусаў.