У Кобрыне і Жабінцы 20 верасня з удзелам сустаршыняў аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгія Дзмітрука і Паўла Севярынца адбылося абмеркаванне сацыяльных пытанняў у рамках кампаніі "Народны кантроль”.
Мясцовыя актывісты далучыліся да кампаніі і збору подпісаў, ініцыятывы "Народная Біблія”, а таксама паўдзельнічалі ў прэзентацыі кнігі "Беларуская глыбіня” Паўла Севярынца.
Апроч таго, Павал Севярынец разам з Георгіем Дзмітруком наведалі вёску Крупчыцы, дзе 17 верасня 1794 года адбыўся адзін з найбуйнейшых баёў паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць расійскіх акупантаў, каб ушанаваць памяць змагароў за незалежнасць.