У шчэпкі дарожны знак, сметніца і апора ЛЭП (як пiша выданне Раённыя будні)
Такі вынік аварыі, якая адбылася ноччу 25 жніўня на вуліцы Кобрынскай.
Як паведамляе ДАІ, жыхар горада, які некалькі дзён таму атрымаў вадзіцельскае пасведчанне, рухаўся на аўтамабілі з боку КБМ да светлафораў.
Каля аўтобуснага прыпынку ён не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль занесла на левы бок, дзе ён спачатку збіў дарожны знак, потым сметніцу, а затым і апору ліній электраперадач.
Машына пераўтварылася ў металалом, вадзіцелю пашанцавала больш: абышлося без траўм.