Пошутили... В автомобиле БМВ, в чёрных масках и с муляжами оружия вышли на дорогу

31  Июля 2014 г.  в 10:58 : Криминал, происшествия

Пошутили... В автомобиле БМВ, в чёрных масках и с муляжами оружия вышли на дорогуРаботніца УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” раніцай рухалася на веласіпедзе на работу. Непадалёку ад вёскі Панкі яна сутыкнулася з нечаканым відовішчам: на абочыне аўтадарогі стаяў чорны “БВМ” без нумарных знакаў, у салоне аўто знаходзіліся мужчыны ў масках з проразямі для вачэй; у руках яны… трымалі зброю.

Жанчына патэлефанавала ў РАУС на нумар 102. На месца выехала міліцыя; мы спынілі дадзены аўто ўжо ў Івацэвічах. У салоне “БМВ” знаходзіліся мужчыны, у аўтамабілі знаходзіліся маскі і муляжы зброі – аўтаматы. Мы запатрабавалі даць тлумачэнні.

Мужчыны – усе яны з Івацэвічаў, нідзе не працуюць, некаторыя з іх раней судзімыя – патлумачылі: яны збіраюцца пажартаваць над сваім сябрам у такой вось незвычайнай форме. Так бы мовіць, паднесці сюрпрыз… Мы накіравалі арыенціроўку на гэтых мужчын ва ўсе райаддзелы міліцыі Брэстчыны, але пакуль ніякіх сігналаў, якія б сведчылі, што хто-небудзь з гэтых мужчын пакінуў крымінальны “след”, не атрымалі.

Але літаральна на наступны дзень паступіў новы зварот у райаддзел міліцыі: з парушэннем хуткасных рэжымаў і Правіл дарожнага руху па вуліцы райцэнтры імчыць чорны “БМВ”. Супрацоўнікі ДАІ адрэагавалі аператыўна і з прымяненнем спецсігналаў спынілі аўто, вадзіцель якога, падкрэслю асобна, не адразу спыніўся на законныя патрабаванні міліцыянера. На сённяшні момант аўтамабіль знаходзіцца на штрафстаянцы, мы праводзім разбіральніцтвы з вадзіцелем “БМВ”, у адносінах да якога пачаты адміністрацыйны працэс.

Папярэджу: калі гэтыя маладыя людзі або хто-небудзь яшчэ мае жаданне “пажартаваць” з законам, апрануўшы маскі або выкарыстоўваючы муляжы зброі, то памятайце: усе падобныя “жартачкі” – рабаванне, разбой, – якія фіксуюцца амаль кожны год, раскрыты, а вінаватыя на доўгі тэрмін селі за краты. Узгадваю выпадак мінулага года, калі раней судзімы мужчына ноччу прабраўся ў дом пенсіянеркі з Любішчыцаў і, прымяняючы насілле, адабраў у жанчыны немаленькую суму грошай. Але цешыўся гэты мужчына толькі некалькі гадзін – у хуткім часе на яго руках зашчоўкнуліся наручнікі; ён атрымаў сур’ёзны тэрмін пазбаўлення волі.

…Літаральна штодзень у райаддзел міліцыі тэлефануюць людзі. Звяртаюць увагу на тое, калі, на іх погляд, за руль аўто сеў нецвярозы вадзіцель, калі падазроныя незнаёмцы выносяць рэчы з кватэры або збіраюцца здзейсніць злачынства… Нядаўна патэлефанавала жанчына, якая паведаміла: яе муж, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, сеў за руль іх аўто і кудысьці паехаў... На ўсе падобныя сігналы мы ў абавязковым парадку рэагуем, нярэдка затрымліваем злачынцаў або раскрываем злачынствы, дзякуючы нераўнадушнасці нашых суграмадзян. Таму дзякую ім за грамадзянскую нераўнадушнасць, заклікаю і надалей звяртацца ў райаддзел міліцыі, калі з’яўляюцца падазрэнні. Разам мы зможам выкараніць крымінал і зрабіць наша грамадства больш бяспечным. 

Аляксандр ГУК, начальнік Івацэвіцкага РАУС
по информации УВД Брестского облисполкома