Folk-вечарыну ладзіў клуб этна-культуры "Зюзя-club"

28  Июля 2014 г.  в 14:56 : Праздники, события, мероприятия

Акунуцца ў мінулае па-сапраўднаму змаглі ўсе ахвочыя берасцейцы. На сцэне ля выставачнай залы ладзіліся майстар-класы па беларускім і сярэднявечным танцам, праводзіліся народныя гульні ды забавы. Folk-вечарыну ладзіў клуб этна-культуры "Зюзя-club" разам з танцавальным калектывам "Берасцейскі замак" і музычным гуртом "Cad Goddeu".

Folk-вечарыну ладзіў клуб этна-культуры "Зюзя-club"

Не гледзячы на надзвычайную для сёлета спёку, ахвочых правесці вечар у скоках ды забавах сабралося не мала. Разам з дзяўчынамі ў сярэднявечных этнічных касцюмах і пад жывую музыку старажытных інструмантаў, берасцейцы розных пакаленняў развучвалі рухі Бранлю, Войцэха, Полькі і іншых танцаў нашых продкаў. Згулялі ў традыцыйныя народныя гульні Явар, Цяцерка, даведаліся пра розніцу паміж французскай Фарандолай і беларускім Танком. Актыўныя і самыя дасціпныя ўдзельнікі змаглі выйграць тэматычныя прызы ад берасцейскіх рамеснікаў, чыя творчасць была прэзентаваная акурат поруч, разам з "Сярэднявечнай цырульняй".

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

"Падобныя мерапрыемствы мы ладзім не ўпершыню," - дзеліцца ўласнымі ўражаннямі адзін з арганізатараў Віктар Клімус. -"Аднак раней нашыя этна-вечарыны праходзілі ў больш закрытым фармаце, ў клубах, ці на адкрытым паветры, дзе збіраліся зацікаўленыя тэмай маладыя людзі, што адмыслова прыходзілі навучыцца і танчыць гістарычныя танцы. Падрыхтаваная публіка, адным словам. У гарадскую прастору, на вуліцу Берасця мы выйшлі ўпершыню з такім фарматам. Тут да імпрэзы маглі далучыцца ўсе ахвочыя, проста мінакі. І, прыемна адзначыць, далучаліся, гэта было цікава і весела. Безумоўна, мы выбіралі не самыя складаныя для выканання танцы, каб іх з лёгкасцю змаглі засвоіць усе жадаючыя. Наступным разам - а я перакананы што ён абавязкова будзе - мы пашырым і разнастаім наш асартымент танцаў ды забаваў."