Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Cярэднявечная вечарына "Берасце старадаўняе" прайшла у ГЦК

17  Марта 2014 г.  в 16:51 : Музыка, кино, музеи, выставки

 У нядзелю 16 сакавіка у ГЦК прайшла сярэднявечная вечарына "Берасце старадаўняе", арганізаваная ў межах аднайменнай грамадскай кампаніі. У імпрэзе прымалі ўдзел гурт рэканструктараў сярэднявечных танцаў "Берасцейскі замак", рыцарскі клуб "Заходняя унiя" і музычны калектыў “Cad goddeu". Вечарына атрымалася сапраўды незвычайная.

Cярэднявечная вечарына "Берасце старадаўняе" прайшла у ГЦК

Тыя гледачы, што прыйшлі трошачкі раней, мелі магчымасць наведаць міні-кірмаш сучасных Берасцейскіх рамеснікаў, проста палюбавацца альбо набыць цікавыя сувеніры і вырабы, якія спададаліся. А выбраць было з чаго: лялькі, кераміка, біжутэрыя, знічкі ручной працы і паштоўкі.Адчыніл вечарыну кароткі экскурс у гісторыю горада. Вядучы нагадаў прысутным аб узнікненні Берасця, аб яго славутай гісторыі, а пасля прапанаваў акунуцца у атмасферу таго часу і запрасіў жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе трубадураў.На запрашэнне адгукнуліся чацвёра – трое хлапцоў і дзяўчына – усе яны атрымалі адаптаваныя і перакладзеныя на сучасную беларускую мову тэксты, якія яны павінны былі прыгожа з пачуццём прачытаць перад усім залам.

Гэта былі урыўкі з твораў “Плач Яраслаўны”, “Румяна. Прадмова да паненак”, “Песня пра зубра” і народная балада “Падымалісь чорны хмары”. А пакуль удзельнікі рыхтаваліся да выступлення, увазе гледачоў была прадстаўлена прэзентацыя выяў Анастасіі Фяцісавай. Адразу зазначу, што Анастасія Фяцісава – гэта беларуская мастачка, якая нарадзілася ў Брэсце ў сям’і мастакоў. Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (зараз Акадэмія мастацтваў) у Менску, удасканальвала сваё майстэрства ў Маскве ў Цэнтральнай студыі мастацка-праектнай творчасці пад кіраўніцтвам Е.А. Разенблюма. Яе працы прысвечаны гістарычным мясцінам Беларусі і Польшчы. Дзякуючы ім адбылася невялікая экскурсія па храмах старадаўняга Берасця. Усе гэтыя цудоўныя і велічныя пабудовы на жаль не захаваліся да нашых дзён, але нават вобразы іх, адноўленыя мастачкай, сапраўды ўражвалі.

Пасля спаборніцтва трубадураў, першае месца ў якім атрымала дзяўчына за урывак з “Прадмовы да паненак”, на сярэдзіну залы выйшлі сярэднявечныя ваяры з рыцарскага клуба "Заходняя унiя", каб паказаць як біліся ў тыя часы. А потым усіх гледачоў запрасілі да ўдзелу ў сярэднявечных гульнях. Што ж тут казать, нашы продкі на самай справе ведалі, як добра правесці час. І ўсе прысутныя маглі у гэтым пераканацца. Пасля гульняў ў зале не засталося ніводнага чалавека, якому было б сумна. Ну а якая ж вечарына без музыкаў і танцаў. Тут не абыйшлося без дапамогі гурта сярэднявечнай музыкі “Cad goddeu" і гурта сярэднявечнага танца “Берасцейскі замак”. Спачатку гледачам былі прапанаваны паказальныя “Танец Смерці” і "Глорыя", а пасля ужо ўсе жадаючыя маглі далучыцца да выканання меньш складаных і больш вядомых беларускіх сярэднявечных танцаў.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

І калі гэтае мерапрыемства вас зацікавіла і вам не абыякавы гісторыя і культура роднага гораду далучайцеся.Арганізатары абяцаюць, што гэта не апошняя падобная імпрэза. Пра наступныя падзеі і планы кампаніі "Берасце старадаўняе" можна даведацца на інфармацыйнай старонцы.