У Брэсце урачу і карэспандэнту абяцаюць заробак як конюху

18  Февраля 2014 г.  в 17:05 : Тайный покупатель

Карэспандэнту 2 мільёны дадуць пры ўмове, што ён мае стаж працы 5 гадоў. Пра вакансіі інфармуюць абвесткі ў гарадзкім Цэнтры занятасці. Конюх патрэбен на стайню конегадавальнай фермы, якая месціцца ля Веславальнага канала. Лекары патрабуюцца шмат куды.

У Брэсце урачу і карэспандэнту  абяцаюць заробак як конюху

 Карэспандэнта на поўстаўкі шукае адна з дзяржаўных газет. Дакладна яму абяцаюць пакласці мільён трыццаць тысяч рублёў. Дарэчы, і шукаюць, і абяцаюць пакласці ўжо некалькі гадоў. Гады з два даўжэй, чым карэспандэнта, сюды завабліваюць калумніста – аглядальніка рэдакцыі. Праца, відавочна, больш адказная, чым праца карэспандэнта. Але рамкавыя ўмовы такія самыя: палова стаўкі, мільён трыццаць.

У Брэсце урачу і карэспандэнту  абяцаюць заробак як конюху

Што да лекараў. Урачы-спецыялісты, якія патрабуюцца у паліклініку №6, недацягваюць нават да конюха – ім абяцаюць толькі 1 мільён 660 тысячаў. Гэта пры тым, што любы скажа вам наўскідку дзве рэчы: 1. Няма на свеце нічога даражэй за здароўе; 2. Сушыць мазгі ва ўніверы найбольш трэба на лекара – і працягласць вучобы большая, і завочнага навучання, практычна, няма, і сам прадмет па азначэнні нялёгкі.

Таму лекару можна запраста не парыць мазгі пасля чарговага пустога паходу да касы, а пайсці…ну, калі не ў конюхі, дык у мыйшчыкі посуду. Там два мільёны дадуць без дыплома, і праца простая. Або ў кантралёры, лавіць “зайцоў” па тралейбусах-аўтобусах. Там дык і наогул 3 з паловай мільёны прапісалі.

У Брэсце урачу і карэспандэнту  абяцаюць заробак як конюху

Дарэчы, і “настаўнік нямецкай мовы для падрыхтоўкі на Шпрахдыплом” атрымае ўсяго на 500 тысяч больш за конюха і мыйшчыка посуду – 2 мільёны 500 тысячаў рублёў. Нешта вусцішна ад такога спрашчэнства.

Сымон БАЙ для TOMIN.BY