500 лет со дня рождения Радзивилла Чёрного: только 15 брестчан из 100 узнают его

2  Февраля 2014 г.  в 17:53 : Праздники, события, мероприятия

4 лютага Дзень народжання Мікалая Радзівіла Чорнага. Наш гонар! Помнім і шануем!

500 лет со дня рождения Радзивилла Чёрного: только 15 брестчан из 100 узнают его

Нагода

Гісторыю Берасця немагчыма распавесці, не ўзгадаўшы імя гарадскога старасты Мікалая Радзівіла Чорнага. Першая на тэрыторыі краіны друкарня, сусветнавядомая Берасцейская біблія, першы кальвінскі збор – прадвеснік эпохі Рэфармацыі і Рэнесансу на беларускіх землях, адна з першых агульных навучальных установаў і безліч іншых дасягненняў навукі, культуры, сацыяльнай і грамадскай думкі. Імклівае развіццё гораду і павышэнне ягонага статусу да цэнтру ваяводства. Усё гэта вызначае гісторыю гораду 16-га стагоддзя і з усімі гэтымі падзеямі звязаны Мікалай Радзівіл Чорны.

Праблематыка

500 лет со дня рождения Радзивилла Чёрного: только 15 брестчан из 100 узнают егоПостаць князя Радзівіла пачэсна заняла месца на помніку тысячагоддзя гораду сярод найбольш значных асобаў гісторыі Берасця. Аднак не шматлікія мінакі могуць адразу прыгадаць імя ці пасаду гэтага чалавека. Яшчэ менш – пералічыць ягоныя асноўныя дасягненні для гораду ці краіны, назваць асноўныя даты з ягонай біяграфіі.

За два дні да дня народжання Мікалая Радзівіла Чорнага актывісты кампаніі “Берасце старадаўняе” правялі апытанку людзей, што праходзілі пад помнікам тысячагоддзя на рагу Савецкай і Гогаля. Са ста апытаных мінакоў узгадаць хоць каго-небудзь з гістарычных асобаў на згаданым помніку змаглі толькі 32 чалавекі. Пры чым адным з самых распаўсюджаных адказаў быў Ягайла, якога насамрэч там няма. Пазнаць Мікалая Радзівіла на скульптуры змаглі ўсяго 15 чалавек. Хаця калі называлася імя, ўжо 33 чалавекі адказалі што ведаюць гэтую асобу. З тых 33-ох, хто ведаў, пасаду гарадскога князя ці тытул князя ўзгадалі 13 чалавек, толькі 11 змаглі дакладна назваць стагоддзе ці эпоху, калі жыў Радзівіл (самым распаўсюджаным памылковым адказам было сярэднявечча), 15 змаглі пералічыць дасягненні, пералічыць, чым вядомая ў гісторыі асоба князя (першая друкарня, Берасцейская біблія, рэфарматарскі рух на тэрыторыі нашай краіны, асветніцтва).

Па ўласнаму назіранню, з асабістых размоваў з людзьмі магу сказаць, што калі б апытанне праводзілася бы і больш маштабна, адсоткі наўрад ці змяніліся б. Рэальна вельмі мала людзей могуць прыгадаць нават імя гэтага выбітнага чалавека. Тыя, хто ведаюць імя, тыя ўжо больш-меньш могуць пералічыць і пару фактаў ці дасягненняў Радзівіла Чорнага. Але калі параўноўваць ягоную значнасць і ролю ў гісторыі, з колькасцю людзей, якія з ходу могуць хоць нешта адказаць на пытанне: “а хто гэта такі?” – то гэтыя дзве лічбы ніяк не могуць адпавядаць адна адной” – кажа адна з актывістаў кампаніі “Берасце старадаўняе” Ірына Бурбліс.

А між тым наступным годам будзе вялікі юбілей – 500 год з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага. Актывісты кампаніі адзначаюць, што будзе вельмі прыкра, калі да 500-годдзя берасцейскага старасты узровень ягонай вядомасці сярод берасцейцаў і гасцей застанецца такі невысокі. Маладыя людзі перакананыя, што асоба гэтага выбітнага асветніка, мецэната, рэфарматара, палітычнага і грамадскага дзеяча заслугоўвае значна большай памяці ды пашаны.

500 лет со дня рождения Радзивилла Чёрного: только 15 брестчан из 100 узнают егоДзеянні, заклікі

Напярэдадні дня народжання князя неабыякавыя да гісторыі маладыя людзі ўжо папрацавалі на тое, каб нагадаць землякам пра асобу Радзівіла Чорнага. Пад помнікам з ягонай скульптурай актывісты не толькі апытвалі мінакоў, але і раздавалі буклеты ўсім ахвочым. Інфармацыя з буклетаў распаўсюджваецца і сярод карыстальнікаў інтэрнэту на рэсурсе “Берасця старадаўняга” https://vk.com/berasce_1019 і на партнёрскіх пляцоўках.

Аднак проста ведаць і шанаваць памяць – рэчы трохі розныя. Арганізатары акцыі заклікаюць берасцейцаў прыйсці 4 лютага да помніку тысячагоддзя з кветкамі, каб павіншаваць былога гарадскога старасту з днём народзінаў і падзякаваць яму за ўсё, што ён зрабіў для нашага гораду.

Ускладанне кветак на дзень народзінаў Радзівіла магло б стаць добрай гарадской штогадовай традыцыяй” – адзначае адзін з арганізатараў акцыі Віктар Клімус. Новы помнік, на яго думку, з’яўляецца непрыемным выключэннем з існуючай практыкі: “помнікам Гогаля, Шаўчэнкі, Леніна перыядычна ўскладаюць кветкі на даты, звязаныя з гэтымі асобамі. А што да нашых берасцейскіх герояў на помніку тысячагоддзя – ну няма пакуль такой завядзёнкі. Мабыць, таму, што сам помнік даволі новы. Мы будзем радыя, калі адзначэнне значных для гісторыі нашага гораду асобаў стане звыклай практыкай.”

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

по материалам группы Берасце старадаўняе
фото - Виртуальный Брест