Брэстаўчане не забываюцца на калядныя традыцыі

8  Января 2014 г.  в 11:20 : Праздники, события, мероприятия

Брэстаўчане не забываюцца на калядныя традыцыіІніцыятыўныя брэстаўчане вырашылі напомніць гараджанам пра калядныя традыцыі і выйшлі на вуліцы горада, каб прывітаць гараджан і гасцей Брэста і павіншаваць з Калядамі.

Трэба сказаць, традыцыя калядавання ў буйных гарадах Беларусі па крысе сыходзіць. Так, мае сябры з Мінску, Слуцку і Гомеля кажуць, што апошнім часам сустрэць калядоўшчыкаў на вулцы - рэдкая з'ява. Хіба што яшчэ на Шчодры вечар ходзяць, а на Каляды - не.

Брэстаўчане не забываюцца на калядныя традыцыі

Праўда, са словаў знаёмых, разам з Брэстам калядныя абрады выконваюць як мінімум у Гродна і Лідзе.

Брэстаўчане не забываюцца на калядныя традыцыі

Пры такім становішы тым больш прыемна было бачыць на галоўных вуліцах Брэста Казу, Дзеда, Зюзю і іншых калядных персанажаў. Пасля таго, як на небе з'явілася першая зорка, маладыя людзі пайшлі па цэнтру Брэста спяваць беларускія калядныя песні пад суправаджэнне дуды і віншаваць брэстаўчан і гасцей горада са святам Божага Нараджэння. Выйшлі калядоўшчыкі і на галоўную сцэну горада на плошчы Леніна 7-га студзеня.

Брэстаўчане не забываюцца на калядныя традыцыі

Святочныя зычэнні гараджанам складалі энтузіясты з «Зюзя Сlub». Маладыя людзі прадвігаюць беларускія народныя традыцыі не першы дзень. Яны арганізоўвваюць этна-вечарыны, распавядаюць пра беларускія святы і абрады ў сацыяльных сетках. У мінулым годзе разам з клубам «Бацькі.by» ладзілі таксама Гуканне вясны і Купалле.

Брэстаўчане не забываюцца на калядныя традыцыі

Як распавёў адзін з сябраў клуба Віктар Клімус, маладыя людзі пастаянна думаюць пра пашырэнне сваёй дзейнасці і хочуць прыцягнуць да выканання народных абрадаў як мага больш людзей.

Брэстаўчане не забываюцца на калядныя традыцыі

«Бліжэйшым часам, можа, на Шчодрык збярэмся яшчэ раз, можа нават 12-га, бо гэта нядзеля», - анансаваў Віктар Клімус.

http://mybrest.by/ Аксана БРОВАЧ, фота са старонкі «Зюзя Club» 

Дополнительные материалы по теме: