Группа средневековой музыки "Стары Ольса" выступила в Бресте

27  Декабря 2013 г.  в 00:50 : Музыка, кино, музеи, выставки

У нядзелю 22 снежня ў Гарадскім доме культуры адбылася незвычайная сустрэча (сучаснасці) з мінулым, з традыцыямі і музыкай нашых продкаў.

Группа средневековой музыки "Стары Ольса" выступила в Бресте

Пачалося усё з рэканструкцыі беларускіх калядных абрадаў, з якімі пазнаёмілі гледачоў удзельнікі этнічнага клуба “Зюзя Club”, а потым на сцэну выйшаў вядомы ў Беларусі і за яе межамі гурт сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса”. Прыгожая музыка, мілагучная мова, цудоўныя тэксты і цёплая сяброўская атмасфера. Музыка кранула кожнага, ў зале не засталося абыякавых: хтосьці спяваў разам з выканаўцамі, хтосьці танчыў разам з дзяўчынамі, апранутымі ў сярэднявечныя строі, хтосці ў далоні пляскаў. Гэта была не проста вечарына з добрай музыкай і спевамі, а магчымасць больш даведацца аб беларускіх сярэднявечных традыцыях, бо музыкі не толькі гралі, але і шмат чаго цікавага распавядалі.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Як адзначыў Віктар Клімус – адзін з заснавальнікаў клуба этнічнай культуры “Зюзя Club” : “Гэта ўжо другая вечарына ў межах “Зюзя Club”, але па сутнасці гэта найбольш паспяховае наша мерапрыемства. Мы запрасілі вельмі вядомы гурт і людзі прыйшлі, бо ім цікава беларусская культура, а якаснага фальклору ў Берасце усё ж такі не хапае. Я ўпэўнены што было цікава глядзець нашу рэканструкцыю беларускіх калядных обрадаў, што людзі будуць ведаць пра свае традыцыі і культуру трохі больш.

А калі музыкі зрабілі перапынак на 15 хвілін, усім хто прысутнічаў у зале была прапанавана каладная варажба на саломке. У гэты ж час кожны хто меў жаданне мог падыйсці да Зміцера Сасноўскага па аўтограф, набыць дыскі гурта, альбо зрабіць фотаздымак з яго ўдзельнікам.

Пасля канцэрта карэспандэнт Віртуальнага Брэста пагутарыла з удзельніцай гурта Марыяй Шарый.

– Чаму гурт выконвае менавіта сярэднявечную беларускую музыку?

Па першае таму, што Зміцер гісторык і з яго ўсё пачалося. Ён захапіўся старадаўнімі інструменамі, стаў іх збіраць і першы свій дыск запісаў адзін. А потым прыйшло жаданне усе інструменты пачуць разам, так паступова знайшліся і астатнія удзельнікі гурта.

– Вы ўсе граеце на некалькіх музычных інструментах, ці вы усе маеце музычную адукацыю?

Толькі два ўдзельніка гурта маюць музычную адукацыю, усе астатнія папросту так захапіліся старадаўняй музыкай і інструментамі, што вучыліся граць самі.

– Як вы знаходзіце матэрыял для новых песень і музычных кампазіцый?

Зараз мы захапіліся творамі з “Полацкага сшытка”, гэта ўнікальны рукапіс у якім шмат цікавых твораў, але запісаны ў ім толькі мелодыі, а ўсе аранжыроўкі мы робім самі, так як нам падаецца гэта павінна гучаць. Складана з тэкстамі песень. Каб іх расшыфраваць, апрацаваць і перакласці трэба шмат часу. Вось, напрыклад, песня “Маці каралева” з рукапісу 15 стагоддзя была ў арыгінале на лацінскай мове. Увогуле ўсе песні якія выконвае наш гурт мы намагаемся перакласці на беларускую мову, каб далучыць людзей да беларускай культуры, каб паказаць, што ў беларусаў ёсць свая музыка, якой варта захапляцца. Але ў нашым рэпертуары ёсць і еўрапейскія сярэднявечныя творы, бо музычныятрадыцыі Вялікага княства Літоўскага, гэта ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворная музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі.

На жаль музыкі вельмі спяшаліся і праз 20 хвілін, як толькі усё ўжо было пагружана ў мікрааўтобус, ад'ехалі. Але хочацца спадзявацца на хуткую сустрэчу зноў.