Кобрынскага пенсіянера падазраюць у педафіліі

8  Ноября 2013 г.  в 09:25 : Криминал, происшествия

Кобрынскага пенсіянера падазраюць у педафілііСледчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да пенсіянера, жыхара Кобрына, які падазраецца ў шэрагу дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх дзяўчатак.

Паводле папярэдніх звестак следства, 66-гадовы пенсіянер браў да сябе дахаты маленькіх дзяўчатак, дзе потым з імі сэксуальна вычвараўся. На дадзены момант вядома прынамсі пра два такія факты, але не выключана, што іх можа быць значна больш.

Па дадзеным факце ў дачыненні да пенсіянера заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй).

Вядзецца расследаванне. 

Источник информации: Наша Нива