Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Антон Астаповіч: развагі над раскопам "Замка"

9 1  Октября 2013 г.  в 21:30, показов: 4265 : История города Бреста

Апошнія дні ў сеціве, як на інфармацыйных рэсурсах, так і на старонках ЖЖ ды ФБ не сціхае дыскусія па Берасцейскаму замку, а дакладней аб тым, што адкрыта археолагамі на мінулым тыдні на стамым старажытным месцы сучаснай Брэсцкай крэпасці, на Берасцейскім гарадзішчы, на месцы Берасцейскага замку, у непасрэднай блізкасці ад археалагічнага музея “Бярэсце”.

Антон Астаповіч: развагі над раскопам "Замка"

Не хачу зараз разважаць, а што ж менавіта адкрыта на самой справе – фрагменты канструкцый сераднявечнага замку ці рэшткі канструкцый парахавога склепу. Хаця маё меркаванне схіляецца да парахавога склепу па шэрагу прычын, і ў першую чаргу, па прычыне лагічна выбудаванай аргументацыі прыхільнікаў дадзенай тэорыі. Ад прыхільнікаў замкавай тэорыі можна пачуць проста вялікае, на ўзроўні навязлівага, жаданне, каб знойдзеныя канструкцыі мелі хаця б аддаленае дачыненне да былых замкавых пабудоў.

Зараз хацелася б паразважаць пра прычыны, якія выклікалі археалагічныя даследаванні і пра перспектыўныя вынікі, да якіх гэтыя даследаванні могуць прывесці пры дапамозе нашых рамантычна-закамплексованых аматараў тэорыі пра Беларусь, як краіну замкаў. І не проста разгледзіць вынікі, а падмацаваць іх ужо адбыўшыміся фактамі, а менавіта прыкладамі, да чаго даводзяць рамантычныя комплексы, сфармаваўшыеся на падставе жадання, каб усё было, як у людзей – шматлікія замкі, палацы ў візуальнай прасторы, у гісторыі толькі гераічныя і высакародныя старонкі, каб усё негатыўнае было толькі ад суседзяў,пры. Есць, на жаль, у шэрагу нават інтэлектуалаў такі прусак у мазгах, што тая спадчына, якая захавалася, не заўсёды задавальняе нашыя ўяўленні аб велічы нашай гісторыі і культуры, у выніку чаго яны не ведаюць, як яе інтэрпрэтаваць у тым выглядзе, які ёсць. Адпаведна, што сярод іх дамінуе ідэя аб паляпшэнні гісторыка-культурных здабыткаў, каб іх зрабіць больш вартымі для ўласнага хваравітага гонару.

Не трэба далёка хадзіць, каб прыклады пабачыць. Гэта і праект так званага аднаўлення Мінскага замчышча, распрацаваны Сяргеем Багласавым, ў якім, як у люстэрку, адбіваецца жаданне аўтара і тых, хто яго падтрымлівае, паказаць старажытны Мінск ледзь не пупом сусвету, штучна прадэманстраваць значнасць гораду, якой ніколі не было ні ў раннесярэднявечны перыяд, ні пазней, акрамя адной светлай старонкі – правядзення пасяджэнняў Трыбуналу ВКЛ. Нешта падобнае, на жаль, ужо рэалізуецца непасрэдна на гісторыка-культурным аб’екце 16 ст. – Любчанскім замку, дзе па ініцыятыве І.Пячынскага, кіраўніка фонду “Любчанскі замак”, ўжо з’явіліся фахверкавыя канструкцыі, нічым не абгрунтаваныя, нават недарэчныя, але на думку ініцыятараў зусім, як у Еўропе, бо мы ж не горш. Мазырскі замак з яго псеўдаабарончымі вежамі-пагадамі і ўзгадваць не хочацца. І ўсё, што пералічана робіцца ў поўным ігнараванні дзеючых нормаў заканадаўства ў сферы аховы спадчыны, элементарных методык, нават без элементарнага навуковага абгрунтавання, у адсутнасці адпаведнага матэрыялу.

Антон Астаповіч: развагі над раскопам "Замка"

Вось і археалагічныя раскопкі на тым месцы, дзе калісці знаходзіўся Берасцейскі замак, з’яўляюцца не проста раскопкамі ў межах нейкага там акадэмічнага даследавання. Яны носяць сугуба прыкладны характар і з’яўляюцца неад’емнай часткай архітэктурнага праекту па “аднаўленні” Берасцейскага замку, дазвол жа на адпаведнае праектаванне выдадзены Міністэрствам культуры яшчэ ў ліпені бягучага году. Заказчыкам прац з’яўляецца УКС Брэсцкага гарвыканкаму, а генпраектыроўшчыкам творчая майстэрня, якую ўзначальвае брэсцкі архітэктар М.Гайдуковіч. І тут паўстае пытанне, як і што будуць аднаўляць. На які перыяд, у якім выглядзе і на падставе якога матэрыялу. Як вядома, горад Берасце і Берасцейскі замак ўпершыню былі зафіксаваны на графічнай выяве ў сяр. 17-га ст., а канкрэтна былі зафіксаваны, як агульны панармны выгляд з вялікай доляй умоўнасці, так і планіроўка, якая выканана наадварот з вялікай ступенню дакладнасці. Гэта знакамітая гравюра Дальберга, на якой адлюстравана аблога Бярэсця шведскімі войскамі.

Далей – практычна паўтары стагоддзя правалу ў наяўнасці графічных дакументаў. Наступная графіка – шматлікія планы гораду, наваколляў, абмерныя чарцяжы будынкаў і збудаванняў. Увесь гэты матэрыял пачаў з’ячўляцца на падрыхтоўчым этапе будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Ніхто тут не адмаўляе багаты пласт архіўных тэкставых дакументаў друг. пал. 17 – 18 стст., дзе можна знайсці шматлікія апісанні гарадской гаспадаркі і гарадскіх аб’ектаў, але любое апісанне – гэта матэрыял для аналізу, а не для ўвасаблення ў канкрэтных архітэктурных формах. Для дакладнага і навукова-абгрунтаванага праекту аднаўлення і рэстаўрацыі, як паветра патрэбны графічны матэрыял, і не прыблізны, не ўмоўны, а дакланы – фотаздымкі, праектныя справы, абмерныя чарцяжы, матэрыялі картаграфіі і г.д. І вельмі важным фактарам з’яўляюцца дадзеныя археалогіі, якія дазваляюць проста найбольш дакладна вызначыць планіровачную структуру, як асобных страчаных будынкаў, так і горадабудаўнічых ансамбляў, вызначыць характар і матэрыял канструкцый.

Аналізуючы архіўныя графічныя дакументы выдатна бачна, што напрацягу 17 – 18 ст замак. Як мінімум, зведаў карэнныя змены ў сваёй планіроўцы і канструкцыі. Калі ўзяць пад увагу спробу рэканструкцыі Берасцейскага замку на друг. пал. 16 ст., якую прадставіў В.Сарычаў у сваёй кнізе “Ў пошуках страчанага”, а затым прааналізаваць тыя змены, якія з замкам адбываліся, то выснова напрошваецца сама сабой – на працягу амаль трох стагоддзяў замкавая тэрыторыя неаднаразова зведвала карэнныя змены, не толькі ў планіровачнай структуры самой тэрыторыі, але і ў планіроўцы саміх абарончых збудаванняў. Існуе шмат аргументаў, што аднаўленне замку старажытнага Бярэсця можна выканаць у лепшым выпадку гіпатэтычна, што з’яўляецца недапушчальным з пункту гледжання рэстаўрацыйна-аднаўленчых методык. Рэстаўрацыя – дакладная навука, і гіпатэтычныя падыходы тут магчымы на ўзроўны пэўных дыскусій і аналізу, а не пры непасрэдным выкананні прац. “Рэстаўрацыя сканчываецца там, дзе пачынаецца загадка”. Вось святая святых для ўсіх рэстаўратараў, якая сфармулявана ў самым важным і асноўным метадычным дакуменце – “Венецыянскай хартыі”.

Ну і тут непасрэдна пераходзім да археалагічных вышуканняў на тэоыторыі былога Берасцейскага замку. Мяркуючы па імпэту гарвыканкаму Брэста, мяркуючы па проста маніякальнаму жаданню архітэктара Гайдуковіча спраектаваць замак і рэалізаваць праект, мяркуючы па пазіцыі шэрагу асобаў у Брэсце, якія ўзброены геарадарамі і “аўтарытэтам” сярод пэўных абл. і гарвыканкамаўскіх адказных супрацоўнікаў, існуе вялікая небяспека, што знаходкі канструкцый у культурным пласце будуць інтэрпрэтаваны ў рэчышчы страчаных замкавых пабудоў, і, урэшце рэшт, вынікі вышуканняў будуць выкарыстаны для юрыдычнага прыкрыцця праекту аднаўлення замку, які, як ні круці, ні пры якіх абставінах не будзе мець нічога агульнага ні з нормамі заканадаўства аб ахове спадчыны, ні з метадалагічнымі прынцыпамі, ні нават з элементарным здаровым сэнсам.. Бо пра які здаровы сэнс можна гаварыць, калі дзеля псеўдазамкавага навадзелу прыдзецца руйнаваць значныя фрагменты існуючай аўтэнтычнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Археалагічныя вышуканні на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці патрэбны, бо гэта тэрыторыя старадаўняга Бярэсця, якая да канца не вывучана, дзе знаходзіцца вельмі шмат белых плямаў. Але вышуканні павінны праводзіцца ў першую чаргу дзеля накаплення матэрыялу, для далейшага яго аналізу, для вывучэння і спазнання страчанай планіровачнай структуры і знішчаных архітэктурных аб’ектаў гораду, які па значнасці і багаццю ў Вялікім Княстве Літоўскім канкураваў са сталіцай дзяржавы – з Вільняй. Гораду, які ў адначассе быў знішчаны практычна пад нуль дзеля рэалізацыі стратэгічных планаў Расійскай імперыі, гораду, які шмат у каго ў свядомасці існуе віртуальна і матэрыялізоўваць які праз знішчэнне аўтэнтычнага і вельмі каштоўнага помніка фартыфікацыйнага дойлідства недапушчальна.

Старшыня РС ГА БДТАПГК Антон Астаповіч Член грамадскага савета 
па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
источник 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


nikand_гость 2013-10-05 02:20
Уважаю и ценю самаадданасць справе Антона. В наше время это очень тяжело. Но рассуждения, касающиеся сегодняшних раскрытий грунта являются свидетелем что там что-то было. С этим согласятся все: и замковщики и пороховщики, образно. Вот это ЧТО, конкретно не совсем ясно. Дело в том, как я это понимаю, совсем недостаточный комплекс первичных документов, необходимых для анализа. В минских архивах есть много материала, который не опубликован, т.е. в виде рукописи, которые нужно расшифровывать и анализировать. Брестские туда не едут, пользуются несколькими картами. Минчане тоже этим не будут заниматься, вроде не их забота. Вопрос, кто будет искать документальные, письменные свидетельства и материалы, которые могут здесь решить все или многое, тот и найдет ответ на вопрос. Карты группы Дальберга (4 и все разные)здесь ничего не значат, разве, что какие-то идеи architectura militaris могли быть использованы. Историки (профи) местные, вы заметили, что-то к этому не прикасаются, почему? Неизвестно. По Фюрстенхоффу, а именно на этой карте впервые обозначен новый 5-бастионный замок Паца, далеко вперед не уедешь. Судя по топографии Волынского (район Столпника)карта сильно искажает абсолютно все, нет гарантии, что такой же дискредитации местности не случилось и в другом районе. На других картах также есть искомая стена, когда погреба еще не было, накладываем есть девиации. Где информация доказывающая, что эти 2 объекта никогда не имели смежных объемов. Почему не мог более поздний погреб использовать пригодные массивы раннего?
+1

nikand_гость 2013-10-05 02:20
Если кирпич тянули сюда из Гродно, значит местные евреи-заводчики не справлялись, поэтому логичным будет рациональное использование хотя бы в виде бута у одного другое и наоборот. Примерно то же самое случилось с остатками собора св. Николая, кот. пошел на забутовку юго-вост. полукольца (это мое предположение). Стратегический момент не вписывающийся в доводы пороховщиков, это направление и продолжение стены под асфальт. Зачем тянуть эскарп под асфальт?????? Зачем, чтобы люди устали?. На всех картах погреб от красной линии валов располагался на некот. величину заглубленным. Этот вопрос не решен, а он похоже, один из главных. То, что кладка имеет возраст старше, никто этого не оспорил. Не могут же все быть обкуренными. Тогда объяснение этому может быть в поиске планов, а не анонимных разрезов и профилей. Планов строительства крепости того времени было много добыто в Москве и Питере (Орлов сидел там несколько месяцев), а самое железное доказательство заимствовано из краеведческого. Что-то здесь не вяжется. Нужна спецификация того разреза. Где гарантия, что это тот погреб или тот город. Зачем проектировать эскарп, если так все в земле. Так доказательства не предъявляют. Я понимаю, в разные периоды, разная мощность артиллерии, если туда попадает снаряд, тогда все равно, есть эскарп или нет. В моей статье по гравюре есть параграф о замке http://ibrest.ru/forum/?t=450, но боюсь что эту ссылку уберут. См. на ibrest, форум, архив, Берестейский кроссворд. там есть цитата из Универсала Паца. Есть еще несколько док. Паца, кот. сообщают, что замка старой Радзивилловской формации в 61-67-68 гг. не было, т.е. башни не существовали, а был заложен замок бастионного типа. Если смотреть на центр. остров, то это может быть правого бастиона левая стенка, подпорная, как ее называют. Надеюсь все понимают что из земли такие бастионы не насыпают, нужна основа. Это по сути вопроса. Археологии не касаюсь, есть более сведущие.
+1

nieruski_гость 2013-10-02 10:46
русскому. Вот так вы и на Брайтоне...тонете в незнании и лени. Тут попроще, а и то западло. Мы вот паруски фэрштейн, вам и приятно.
+1

7977_гость 2013-10-02 12:05
на Брайтоне столько же "русских" сколько и в Израиле
+2

keiko_гость 2013-10-02 08:18
экскаватор они клали на все эти интеллектуальные развагi.
Но спасибо, что хоть минчане носом потычут неуёмных археологов и жадных славы краеведов в нарушение законодательства и профессиональной этики. как-то в Бресте никто не отваживается против Гайдуковича выступить.
+7

комсомолец 2013-10-02 07:49
мяркуючы па пазіцыі шэрагу асобаў у Брэсце, якія ўзброены геарадарамі і “аўтарытэтам” сярод пэўных абл.

А вот с этого места поподробнее.....кто это у нас владеет георадаром?

+2

Русский_гость 2013-10-01 22:28
хотел бы прочитать-интересуюсь историей бреста,но жаль, по беларуски читать не умею
-10

въедливый_гость 2013-10-01 21:46
просю пардону))
что принадлежит Антону Астаповичу? Замок или разваги?
0

Администратор 2013-10-01 22:03
перефразируем...
+2


Страницы: [1]