Першую ў Брэсце этна-дыскатэку арганізавалі гісторыкі-рамантыкі

29  Сентября 2013 г.  в 01:11 : Праздники, события, мероприятия

За сімвалічны кошт ў 20 тысяч беларускіх рублёў кожны меў магчымасць пазнаёміцца са старажытнымі беларускмі танцамі і гульнямі на першым «Зюзя-фэсце».

Першую ў Брэсце этна-дыскатэку арганізавалі гісторыкі-рамантыкі

Этнавечарына ад моладзевай самастойнай ініцыятывы "Зюзя-club" і прадстаўнікоў праекту "Бацькі.by адбылася ў апошнюю пятніцу верасня. Галоўным госцем быў сталічны тэатр старадаўняй культуры «ЯВАРЫНА». Вечарына сабрала людзей розных узростаў, нацыянальнасцей і позіркаў, амаль 70 чалавек.

Назву фэсту даў беларускі міфалагічны героя Зюзі, які ўвасабляе ў сябе холад і люты мароз.

Першую ў Брэсце этна-дыскатэку арганізавалі гісторыкі-рамантыкі

Адна з арганізатараў мерапрыемства і прадстаўнік «бацькоў» Вольга Крусь расказала, як з’явілася ідэя і з якой мэтай ствараўся фэст: 

- Мы - група аднадумцаў, якія знаёмыя даўно, цягам, напэўна, некалькі год. Ва ўсіх склалася агульнае ўяўленне, як павінна адпачываць моладзь ў Берасці. Мы не ходзім на звычайныя дыскатэкі, мы любім нешта з сэнсам, з цікавым падмуркам, звязаным з паходжаннем беларускага этнасу. Карацей кажучы, мы такія гісторыкі-рамантыкі, таму ўсё лагічна. Часам мы ня ведаем, куды пайсці ўвечары. І мы падумалі, што есць людзі, якім таксама няма куды пайсці – і трэба іх аб’яднаць. Значыць правесці нешта такое, што спадабалася б нам і ім.

Што датычыцца наступнага фэсту, Вольга адзначыла, што спачатку варта звярнуць увагу на добрыя і ня вельмі моманты мерапрыемства і зрабіць вынікі, а ў астатнім усё залежыць ад Зюзі.

Напрыканцы імпрэзы кожны з прысутных меў магчымасць абмяняць свій квіток на магніцік ад Зюзі.

фотоальбом мероприятия

Першую ў Брэсце этна-дыскатэку арганізавалі гісторыкі-рамантыкі

Першую ў Брэсце этна-дыскатэку арганізавалі гісторыкі-рамантыкі

Першую ў Брэсце этна-дыскатэку арганізавалі гісторыкі-рамантыкі

Наталля ГАРАЙКІНА, фота Паўла СРАМУКА і з суполкі фэста «Вконтакте»
http://mybrest.by