Аперацыя "Пешаход"
Па - сапраўднаму снежнае надвор'е, безумоўна, дрэнна адбіваецца і на дарожнай сітуацыі!
Снежныя заносы спрыяюць павялічэнню колькасці дарожна - транспартных здарэнняў. Не рэдка віноўнікамі аварый з'яўляюцца і пешаходы! Толькі з пачатку года на тэрыторыі Брэстчыны зафіксавана 14 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам менавіта пешых удзельнікаў дарожнага руху. "Асцярожна, пешаход!" - акцыю пад такім дэвізам распачала дзяржаўтаінспекцыя вобласці.