70-годдзе адзначае Пётар Пракаповіч

3  Ноября 2012 г.  в 10:45

70-годдзе адзначае Пётар Пракаповіч

Сёння адзначае 70-гадовы юбілей былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі, памочнікам прэзідэнта па эканоміцы, героё Беларусі, ганаровы жыхар горада Брэста, ураджэнец Пружаншчыны Пётар Пракаповіч.

Пё́тар Пятро́віч Пракапо́віч (3 лістапада 1942, вёска Роўна або Казлы, Беластоцкая акруга, Усходняя Прусія, Трэці Райх (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 4-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь (1998—2011). Герой Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся на акупаванай тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну, пасьля сям’я пераехала ў Тамашоўку Берасьцейскага раёну. З 5-е клясы Пётар Пракаповіч вучыўся ў Камароўскай сярэдняй школе, дзе сядзеў за адной партай зь Пятром Клімуком.

Пасьля сканчэньня школы спрабаваў паступіць у горнапрамысловую школу, аднак ня быў прыняты з-за стану здароўя. У 1960—1961 — муляр Даўжанскага шахтабудаўнічага ўпраўленьня Сьвярдлоўскай вобласьці.

У 1966 скончыў Днепрапятроўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут(uk).

У 1966—1972 — майстар-будаўнік, прараб, галоўны інжынэр, начальнік будаўнічага ўпраўленьня № 3 трэсту «Цэлінаградпрамбуд» (Казахстан).

У 1972—1976 — намесьнік старшыні, старшыня праўленьня Кобрынскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі.

У 1976—1996 — галоўны інжынэр Берасьцейскага аблміжкалгасбуду, генэральны дырэктар Берасьцейскага аблсельсбуду, «Берасьцеаблсельбуд».

У 1990—1995 — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 скліканьня, сябра Камісіі па пытаньнях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасьці будаўнічных матэрыялаў і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі вёскі і гораду. Найбольш у той час вядомы сваёй жорсткай крытыкай тагачаснага старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча.

З 1996 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. З 13 студзеня 1997 — чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу 1-га скліканьня. Паўнамоцтвы датэрмінова спыненыя 15 траўня 1998 у сувязі зь пераходам на іншую пасаду.

З сакавіка 1998 да ліпеня 2011 — старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. 17 жніўня 2012 прызначаны памочнікам Лукашэнкі па эканоміцы замест Сяргея Ткачова.

Дзейнасьць на пасадзе кіраўніка Нацбанку

За часамі кіраваньня Пятра Пракаповіча адбыліся дзьве разавыя дэвальвацыі беларускага рубля: у 2009 і 2011 гадох. Хоць яшчэ ў сакавіку 2011 року ён абвясьціў:

Пакуль я ёсьць старшынём праўленьня Нацбанку, ніякай разавай аднамомантавай дэвальвацыі ніколі ня будзе. У нас дастаткова досьведу, які мы назапасілі за 15 гадоў, і гэты досьвед сьведчыць пра тое, што гэтае благое рашэньне для беларусаў. Паколькі благое рашэньне, мы яго выконваць ня будзем Нават дэвальвацыі ў 5% у нас ніколі ня будзе.


Працуючы старшынём Нацбанку, актыўна дапамагаў землякам. За часы ягонага кіраваньня ў Пружанах было зладжанае рэспубліканскае сьвята «Дажынкі», пабудаваныя міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва, лядовы (часткова на сродкі Нацбанку) і водны палацы. На базе калгаса «60 гадоў БССР», падшэфнага Нацбанку, быў створаны найбуйнейшы аграпрамысловы холдынг краіны — ААТ «Агракамбінат Мачулішчы», ад Пружанскага раёну ў які ўваходзіць ААТ «Айчына».

Узнагароды
Герой Беларусі (Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006) «за значны ўнёсак у забесьпячэньне устойлівых тэмпаў эканамічнага росту і павышэньне на гэтай аснове ўзроўню жыцьця насельніцтва рэспублікі»
Ордэн Айчыны III ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны будаўнік БССР
Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёну
Ганаровы доктар Палескага дзяржаўнага ўнівэрсытэта
Ганаровы грамадзянін горада Берасьця

Источник информации: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Пётар_Пракаповіч