Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Рыхтуецца дакументальны фільм пра Палессе

18  Июня 2012 г.  в 13:18, показов: 1880 : Брестская область

Трагедыя Палесся, яго слынная мінуўшчына і занядбанасць сёння будуць адлюстраваны ў дакументальным фільме, які рыхтуе Беластоцкае аддзяленне польскага тэлебачання сумесна з незалежным каналам “Белсат”. Здымкі ўжо адбыліся на Піншчыне і ў Давыд-Гарадку.

Фільм прадставіць гісторыю водных шляхоў, за кошт якіх развіваліся палескія гарады і мястэчкі. Гледачы змогуць пабачыць, што з-за меліярацыі сталася з калісьці буйнымі рэкамі, дзе адбываліся баі з казакамі Хмільніцкага, дзе пахаваны польскія матросы і шмат цікавага.
 
Рэжысёр дакументальнай кінастужкі Мікола Ваўранюк адзначыў, што матэрыял уражвае і патрабуе пераасэнсавання:
 
- Пагляджу яшчэ раз, можа ў галаве адкладуцца яшчэ якія-небудзь думкі, старыя фатаграфіі. Тады ўжо буду ведаць, чаго мы не знялі, чаго мы не зрабілі, якія прабелы і чым можна яшчэ запоўніць. Хацелася б, каб да восені фільм быў гатовы.
 
На думку Міколы Ваўранюка, меліярацыя і чалавечы фактар нанеслі непапраўны ўдар па Палескім краі. Пінск поўнасцю “адвярнуўся ад ракі”, забыўшы сваю гісторыію, і толькі невялічкія мястэчкі захоўваюць свой гонар і ўдзячныя вадзе.
 
Юрась Палескі, Радыё Рацыя.

Источник информации: http://racyja.eu/index.php?id=103&zoom=285

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта