Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

У Кобрыне савяня ратавалі чатыры разы

1 31  Мая 2012 г.  в 19:22, показов: 2083 : Брестская область

Настасся ЗАНЬКО, Кобрынскі веснік

Птушаня вушастай савы, што жыве ў парку імя А.В. Суворава, чатыры разы забіралі да сябе дадому міласэрныя гараджане. Паводле слоў кобрынскіх арнітолагаў, менавіта столькі разоў у эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і юнацтва раздаваліся тэлефонныя званкі пра тое, што знойдзена сава.
- Першы раз нам пазванілі 10 мая. Голас у трубцы паведаміў, што дзеці ў парку знайшлі саву, а цяпер не ведаюць, што з ёй рабіць, – расказвае Алесь Страчук, старшыня Заходнепалескага рэгіянальнага аддзела грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. – Як аказалася, гэта быў “падлётак” – падрослае птушаня, якое само можа зляцець з гнязда, але высока не лятае – бацькі яго проста кормяць. Мы акальцавалі птушку, адвезлі яе ў парк і пасадзілі на дрэва прыкладна там, дзе яна была знойдзена.

У Кобрыне савяня ратавалі чатыры разы

Літаральна на наступны дзень такіх тэлефанаванняў было ўжо два. Апошні, чацвёрты раз, кобрынскія арнітолагі дастаўлялі савяня ў парк 14 мая.

- Варта адзначыць, што совы-бацькі змогуць знайсці сваё птушаня ў радыусе двух кіламетраў, – кажа Алесь Страчук. – Таму вялікая просьба да людзей, якія ў парку на зямлі знайшлі савяня альбо забралі яго дадому, вярнуць птушаня на месца. Бацькі яго знойдуць і паклапоцяцца.

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


ДД_гость 2012-05-31 19:32
Красавчик какой)))
+1


Страницы: [1]