Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Ноч музеяў прайшла ў Брэсце

1 22  Мая 2012 г.  в 13:09, показов: 2489 : Музыка, кино, музеи, выставки

Ініцыятарам далучэння да міжнароднай акцыі і правядзення такога свята выступіў Брэсцкі музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў. Гэтым разам ноч музеяў была прысвечана 200-годдзю вайны 1812 года.

Падчас акцыі была адчынена выстава з экспанатаў прыватнай калекцыі “1812 год у артэфактах”, брэсцкі гарадскі аркестр зайграў музыку тых часоў, была арганізавана спецыялізаваная выстава кніг па дадзенай тэматыцы ды інш.

“Ноч музеяў – гэта міжнародная акцыя, але ў кожнай краіне яна мае свае асаблівасці,” - распавяла галоўны арганізатар ночы музеяў у Брэсце Ірына Тарыма:

- Акцыя, якую праводзіць наш музей, кожны раз непаўторна звязана з гісторыяй і культурай нашага краю. Я думаю, у Еўропе ноч музеяў адзначаюць з большым размахам. Яна праводзіцца не ў адным музеі горада, а адразу ў некалькіх ці ва ўсіх музеях. Для гэта павінны быць створаны адпаведныя ўмовы. Найперш, павінен хадзіць транспарт ўвечары і нават ноччу, каб акцыя, сапраўды, магла цягнуцца больш, чым да поўначы. У нас Брэсце гэтага пакуль што няма. Я думаю, праз год-два і другія музеі да нас далучацца і нейкае рашэнне будзе знойдзена.

“Дзеля ночы музеяў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей прадаставіў унікальныя экспанаты. Гэта так званыя экскурсіі аднаго дня, то бок такое багацце ў адным месцы можна пабачыць толькі раз на год,” - адзначыла Ірына Тарыма.

Для Брэста такая акцыя стала традыцыйнаю і прайшла трэці па ліку раз.

Ноч музеяў прайшла ў Брэсце

Ноч музеяў прайшла ў Брэсце

Ноч музеяў прайшла ў Брэсце

Ноч музеяў прайшла ў Брэсце

Ноч музеяў прайшла ў Брэсце

Ноч музеяў прайшла ў Брэсце

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.

Фота аўтара




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


гаражанка_гость 2012-05-22 14:43
Вялікі дзякуй за ноч у музеі ўсім арганізатарам імпрэзы!
Было цікава і незвычайна. Спадабалася і выстава, і прыгожыя людзі ў старадаўняй вопратцы і песні хлапчука Антона!
А людзей на апошнім сеансе было шмат!
+2


Страницы: [1]