Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце з'явілася праваабарончая відэастудыя

3 13  Мая 2012 г.  в 12:38, показов: 2299 : Политика, власть, оппозиция

У Брэсце з

У Брэсце зПраваабаронца Уладзімір Вялічкін з Брэста стварыў аматарскую відэастудыю, на якой ён разам з зацікаўленымі паплечнікамі пачаў ствараць фільмы на праблемныя тэмы, большасць з якіх мае праваабарончую тэматыку.

Сярод іх "Бег за свабоду Алеся Бяляцкага", "Пальчыкі, або ўрок гісторыі. Брэст учора і сёння" і г. д. Гэтыя фільмы стварае само жыццё, кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

- У дадзеным выпадку яны праваабарончага характару, бо да нас, як да праваабаронцаў, звяртаецца шмат ахвяраў рэжыму ці проста пакрыўджаных людзей. Заўсёды ёсць цікавыя матэрыялы. Сцэнарыі піша само жыццё, не трэба нічога прыдумляць. Шкада, што не ўсе пагаджаюцца ўдзельнічаць у здымках, шмат хто адмаўляецца не таму, што няма чаго сказаць, а людзі баяцца, што ў іх пасля гэтага могуць узнікнуць праблемы. Але я ведаю, што калі ціск пачаўся, то ён ужо не спыніцца, калі чалавек будзе маўчаць, яго ўвогуле задушаць.

 

Уладзімір Вялічкін лічыць стварэнне незалежнай аматарскай відэастудыі вельмі важным. З дапамогай відэа фіксуецца гісторыя.

Іншае відэа можна паглядзець на brestspring.org

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


алек_гость 2012-05-14 01:28
Чем больше таких дел, тем лучше   !;)
0

сг_гость 2012-05-13 15:16
НУ вот еще одна тема для КГБ появилась
+2

гость____гость 2012-05-13 14:25
видео - полная ерунда (с точки зрения съемки и монтажа, да и вообще подходу к созданию видео)
+3


Страницы: [1]