Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Выбралі самую прыгожую дзяўчыну Кобрына

12  Мая 2012 г.  в 15:16 : Брестская область

Выбралі самую прыгожую дзяўчыну Кобрына

Урачыстасці з нагоды Свята працы на Кобрыншчыне ў мінулы аўторак завяршыліся феерычным шоу. У гарадскім Палацы культуры праходзіў конкурс прыгажосці “Міс Кобрын-2012”, у якім прынялі ўдзел восем абаяльных дзяўчат.

Глядзельная зала была поўнай. Прысутныя гарачымі апладысментамі і авацыямі сустракалі прыгажунь, якія элегантна паднімаліся на сцэну. Канкурсанткі прымалі ўдзел у шэрагу дысцыплін – “Візітная картка”, дэфіле ў спартыўным, вячэрнім, стыльным і шлюбным адзенні, купальных касцюмах. Адметна, што ўсе яны вельмі хваляваліся, але пры гэтым адорвалі гледачоў магутным зарадам пазітыву і шчырымі ўсмешкамі. У перапынках паміж выхадам прыгажунь на сцэну свае творчыя нумары дэманстравалі лепшыя артысты Палаца культуры.

Выбралі самую прыгожую дзяўчыну Кобрына

Ацэньвала шарм і арыгінальнасць кожнай з канкурсантак кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшоў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля.

Выбралі самую прыгожую дзяўчыну Кобрына 

Непрыкметна праляцелі амаль чатыры гадзіны конкурсу. У выніку званне другой Віцэ-міс і прыза сімпатый гледачоў была ўдастоена Яна Данілюк, першай Віцэ-міс стала Ларыса Канончык, а галоўнага тытула – “Міс Кобрын-2012” – удастоена Яна Грыгорык. З рук намесніка старшыні райвыканкама Валянціна Трубчыка яна атрымала сімвал конкурсу – дыядэму, а таксама галоўны прыз ад фірмы “Цэнтр-Тур” – падарожжа ў Закарпацце. Дзяўчаты былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ад шматлікіх партнёраў мерапрыемства.

Выбралі самую прыгожую дзяўчыну Кобрына

У інтэрв’ю нашай газеце ўладальніца тытула “Міс Кобрын-2012” Яна Грыгорык паведаміла, што з’яўляецца навучэнкай адзінаццатага класа СШ № 6 і ў бліжэйшай будучыні плануе паступіць у ВНУ на факультэт лінгвістыкі ці піяр-менеджменту. Яна вельмі дзякуе сваім родным, блізкім за падтрымку на працягу ўсяго праекта, якія верылі ў яе перамогу. 

Выбралі самую прыгожую дзяўчыну Кобрына


Раман МЕЛЬНІК, фота аўтара, Кобрынскі веснік