Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Дзве “Міс Беларусь” з адной... вёскі - Клейнікі!

5 7  Мая 2012 г.  в 19:51, показов: 4149 : Праздники, события

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Самыя прыгожыя дзяўчаты Беларусі жывуць у вёсках. Сёлетняя “Міс Беларусь” Юля Скалковіч трапіла на конкурс з вёскі Клейнікі Брэсцкага раёна, а “Першая віцэ-міс” Вікторыя Шавель - з вёскі Чонкі Гомельскага раёна. 

Дзве “Міс Беларусь” з адной... вёскі - Клейнікі!
Фота: toxaby.livejournal.com

Працягваць удзел у конкурсе самую прыгожую беларуску Юлю ўгаворвала дэлегацыя аднавяскоўцаў. Да ўсяго, як нечакана даведалася Еўрарадыё, карону "Міс Беларусь-2002" атрымала Вольга Няўдах, дзяўчына з той самай вёскі - Клейнікі! Дзве “міс” на паўтары тысячы жыхароў - што за вёска такая?

“Самім дзіўна - магчыма, у нас паветра такое асаблівае ў вёсцы, - смяецца настаўніца мясцовай школы Алена Маляўка. - Відаць, гэта генетычна закладзена - у іх бацькі вельмі прыгожыя. Не ведаю, проста прыгажуні яны, і ўсё!” 

Дзве “Міс Беларусь” з адной... вёскі - Клейнікі!
"Міс Беларусь-2002" Вольга Няўдах (фота news.mail.ru)

Не толькі і не столькі прыродная прыгажосць дазволіла Юлі Скалковіч заваяваць карону першай прыгажуні, упэўнены дырэктар мясцовай школы мастацтваў Валеры Радзівонаў.

Валеры Радзівонаў: “Ведаеце, за што, мне падаецца, ёй далі “Міс Беларусь”? Бо яна адзіная, у каго на твары, і ўвогуле паўсюль, напісана “цнатлівась”. І інтэлект. Ёсць катэгорыя людзей, гатовых па галовах ісці, альбо толькі заваяваць гэтую карону. А яна не з тых, ёй гэтая карона была пастолькі-паколькі. Ёй важна было даведацца, на што яна здольная. І гэтыя схаваныя камеры, якія былі на “Міс Беларусь” сёлета, яны і паказалі сапраўдную існасць большасці: хто курыць, хто не курыць, хто п’е, хто лаецца матам, а хто - не. Хто гатовы па галовах ісці, а хто - проста ціха робіць сваю справу”. 

Дзве “Міс Беларусь” з адной... вёскі - Клейнікі!
"Міс Беларусь-2012" Юля Скалковіч (фота toxaby.livejournal.com)

Ад сваёй былой вучаніцы дырэктар школы мастацтваў у захапленні. І малюе яна вельмі добра, і пачуццё кампазіцыі мае, і лялькі вельмі прыгожыя сама шые. Характар мае добразычлівы, камунікабельная. Хлопцы за ёй бегалі, але нікога блізка не падпускала - без кахання ніякіх вольнасцяў. І да вучобы вельмі здатная.

Нават расказвае, што Юля хацела адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў конкурсе, пасля таго як атрымала ва ўніверсітэце па адным з прадметаў... шасцёрку. Цэлай вясковай дэлегацыяй угаворвалі не сыходзіць з дыстанцыі.

Валеры Радзівонаў: “Яна вучыцца выключна на 10, 9, 8. І па адным з прадметаў, у выніку гэтага конкурсу, у яе атрымалася шасцёрка. Так вось яна з-за гэтай шасцёркі і хацела конкурс кідаць. І прыязджалі мы, і ўсё яе ўгаворвалі: “Калі пачала, то і заканчваць трэба гэтую справу”.

Звычайную вясковую базавую школу Юля Скалковіч не наведвала - вучылася ў школе № 7 Брэста. Але супрацоўнікі клейнікаўскай школы дзяўчыну ведаюць добра - яе маці працуе ў вясковай школе настаўніцай пачатковых класаў. І дзяўчына наведвала маці на працы, распавядае Алена Маляўка.

Алена Маляўка: “Яна вельмі працавітая. У іх агарод, і яны разам з маці - пачынаюць і ўвесь сезон працуюць. Там у іх кветкі, газон, карацей, уся гэтая гаспадарка на яе з маці руках. Але без курэй і парасят”.

Як па сакрэце распавялі Еўрарадыё аднавяскоўцы Юлі, з конкурсу яна вярнулася дахаты цішком, практычна ноччу. Адключыла ўсе тэлефоны і з дома яшчэ не выходзіла. Маўляў, стамілася ад інтарэсу прэсы і публікі. Гэтая звышувага стала прычынай таго, з-за чаго дзяўчына другі раз хацела адмовіцца ад удзелу ў конкурсе.

А тым часам у мясцовым Доме культуры дадалі новы стэнд да экспазіцыі ганаровых аднавяскоўцаў. Фота “Міс Беларусь-2012” Юлі Скалковіч з’явілася побач з “Міс Беларусь 2002” Вольгай Няўдах.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у конкурсе “Міс Беларусь” двойчы перамагалі жыхаркі Гродна (1998 і 2010 гады) і Магілёва (2000 і 2006 гады), а таксама дзяўчаты з Брэста, Полацка і Віцебска. Калі прыгадаць, што Вольга Няўдах нарадзілася і жыла ўсё ж у вёсцы Клейнікі, а не ў Брэсце, то дзяўчаты з вёскі двойчы па прыгажосці абыйшлі гарадскіх. Прычым абодва разы дзяўчаты гэтыя былі аднавяскоўкамі. І прыгажосць яны сваю атрымалі ад розных бацькоў. 

Дзве “Міс Беларусь” з адной... вёскі - Клейнікі!
"Міс Беларусь-2004" Вольга Антропава (фота "Салідарнасць")
Дзве “Міс Беларусь” з адной... вёскі - Клейнікі!
"Міс Беларусь-2008" Вольга Хіжынкова (фота fashionbank.ru)
Дзве “Міс Беларусь” з адной... вёскі - Клейнікі!
"Міс Беларусь-2010" Людміла Якімовіч (фота toxaby.livejournal.com)
Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


Алиса В. _гость 2012-05-10 11:12
Прычым абодва разы дзяўчаты гэтыя былі аднавяскоўкамі. І прыгажосць яны сваю атрымалі ад розных бацькоў.
-----------------
Ну конечно от "розных"! Блин. три раза прочла. но так и не поняла, для чего эта фраза?
-------------------
Что касается Юли - умничка девочка, просто прелесть. Доводилось с ней общаться.
0

ыыы_гость 2012-05-08 14:00
Мне кажется?
или у нее что косоглазие?
0

не_гость 2012-05-07 22:29
Ну все... испортили "малую"..
+1

сг_гость 2012-05-07 21:58
А пусть автор при едет и посмотрит на ЭТУ деревню,сразу все поймет
+1

Гость_гость 2012-05-07 20:09
Редкое сочетание красоты, ума, и... "не наглости" что ли...
Таких сейчас крайне мало.
Мои поздравления Юлии, Ты молодец!
+15


Страницы: [1]