Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

8, 10 і 11 траўня магчымыя чэргі на польска-беларускай мяжы

7  Мая 2012 г.  в 15:16 : Граница, таможня, пограничники

8, 10 і 11 траўня магчымыя чэргі на польска-беларускай мяжыБеларускія памежнікі не выключаюць, што наступнымі днямі на беларуска-польскай мяжы з боку Польшчы ўзьнікнуць чэргі з-за страйку польскіх мытнікаў. 

Пра гэта паведаміў «Свабодзе» прэсавы сакратар Беларускага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка.

«Прафсаюз польскіх мытнікаў разьмясьціў на сваім сайце інфармацыю адносна страйкаў 8, 10 і 11 траўня. Як паказвае практыка, гэта заўсёды адбівалася на прапускной здольнасьці памежных пераходаў. Калі памятаеце, у 2008 годзе ледзь не да Варшавы стаяла чарга. Мы зараз будзем папярэджваць людзей. Заўтра ў польскіх мытнікаў папераджальны страйк з 10 раніцы да паўдня, потым 10-га з 8 раніцы да 22 вечара таксама пробная акцыя, і 11-га траўня яны зьбіраюцца страйкаваць з 7 раніцы да канца дня. Чаго дамагаюцца? Ва ўлётках, якія раздаюць у тым ліку кіроўцам, якія ўяжджаюць да нас, напісана, што польскія мытнікі патрабуюць павелічэньня заробкаў і каб узрост выхаду на пэнсію быў такі самы, як і ў паліцыі. Пішуць, што і раней выстаўлялі такія патрабаваньні, але іх пакуль не задавальняюць, і таму яны вырашылі страйкаваць», — паведаміў Аляксандар Цішчанка «Свабодзе».

На сайце польскіх мытнікаў, дзе разьмешчана інфармацыя пра страйк, не пазначана, на якіх канкрэтна памежных пераходах будзе праходзіць акцыя.

«Мы не выключаем, што страйк закране пераход „Варшаўскі мост“, „Кузьніцу“, „Брузгі“. Наша парада — улічваць гэтую інфармацыю. Мы будзем адсочваць сытуацыю і апэратыўна інфармаваць пра абстаноўку на мяжы», — сказаў прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка.

Алег Грузьдзіловіч Источник информации: http://www.svaboda.org

Варшавка в Viber - Общение на тему перехода границы под Брестом - Варшавка в Telegram