Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

У Брэсце панк-канцэрт палічылі анархісцкім з'ездам

2 4  Мая 2012 г.  в 20:09, показов: 2097 : Криминал, происшествия

Пад Брэстам міліцыя разагнала «міжнародны злёт» анархістаў. Затрымалі 11 чалавек. Анархісты кажуць, што сабраліся не на злёт, а на канцэрт, на якім прысутнічалі не толькі анархісты.

Удзельнік мерапрыемства:

- Ходзяць чуткі, што там быў нейкі з’езд анархістаў. Яны яго і не планавалі, гэта быў проста панк-канцэрт. Гэта адбывалася ўночы. Міліцыя накрыла гэты канцэрт. Некаторыя ўдзельнікі раней паехалі дахаты і заўважылі, што міліцыя перакрывае дарогу і выстаўляе загараджэнні. Убачылі і аўтазакі, які рухалі ў накірунку канцэрта. Яны патэлефанавалі сваім і практычна ўсе паспелі збегчы. Ходзяць чуткі, што затрымалі 11 чалавек, аднак людзі з тусоўкі не ведаюць, каго менавіта. Калі міліцыя з’ехала, то канцэрт працягваўся яшчэ да раніцы. Нічога такога страшнага не адбылося.

Паводле прэс-службы Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў, «на мерапрыемстве прысутнічала больш за 150 асобаў, у тым ліку прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Украіны і Польшчы. Яны абмяркоўвалі планы сумеснай арганізацыі скаардынаваных дзеянняў экстрэмісцкага характару, накіраваных на парушэнне грамадскага парадку і бяспекі».

Прэс-служба паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі 11 актывістаў, якіх паставілі на фота- і відэаўлік. На некаторых склалі адміністратыўныя пратаколы. Затрыманых адпусцілі праз тры гадзіны.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


night_signals 2012-05-05 09:52
где-то "пад Брэстам","мiжнородны слёт", "але не злёт, а канцэрт", "ходзяць чуткi" - статья блещет информативностью.

+1

___гость 2012-05-04 21:25
лол Зато потом отчитаются, что предотвратили международный заговор анархистов. Премии и медальки обеспечены.
-4


Страницы: [1]